Рылаўшчына (Менская вобласьць)
Ры́лаўшчына[1] (з 1964 году — Дру́жба) — колішняя вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Рылаўшчына ўваходзіла ў склад Шчомысьліцкага сельсавету. Вёска разьмяшчалася на паўднёвы захад ад Менску.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
30 ліпеня 1964 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету БССР назва Рылаўшчына была зьмененая на Дружбу як немілагучная. Сёньня частка Менску (мікрараён Брылевічы).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 324
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 640 с.: іл. ISBN 985-11-0125-7. С. 577
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рылаўшчына (Менская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў