Перайсьці да зьместу

Мэнінгіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэнінгітзапаленьне мазгавой абалонкі (ахоўнай мэмбраны галаўнога і сьпіннога мозгу) праз заражэньне вірусам або бактэрыяй (мэнінгакок[1]). Уяўляе сьмяротную небясьпеку праз блізкасьць запаленьня да галаўнога і сьпіннога мозгу.

Пашыранасьць і распаўсюд

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Носьбітамі ўзбуджальніка найчасьцей ёсьць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханьне і дотык.

Напачатку нагадвае застуду: запаленьне задняй сьценкі глоткі, нязначнае павышэньне тэмпэратуры, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпэратура ўзьнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзінаў пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.

Дзеля прадухіленьня заражэньня варта:

  • карыстацца марлевымі павязкамі;
  • гуляць штодня на сьвежым паветры;
  • ужываць багатую на вітаміны і мікраэлемэнты ежу;
  • разьмінацца і загартоўвацца штодня;
  • праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку[2].
  1. ^ Надзея Нікалаева. Мэнінгіт: прамаруджваньне можа каштаваць жыцьця // Зьвязда : газэта. — 30 красавіка 2010. — № 83 (26691). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Мэнінгіт нагадвае прастуду // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2013. — № 15 (27380). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэнінгітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў