Уладзімер Жураў
Уладзімер Жураў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 сакавіка 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 82 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2015 | Дняпро Магілёў | 32 (0) |
2012—2013 | → Полацак | 34 (0) |
2013 | → Нафтан | 1 (0) |
2016—2018 | Нёман Горадня | 34 (0) |
2019 | Віцебск | 5 (0) |
2020—2023 | Дняпро Магілёў | 80 (0) |
Зборныя | ||
2009 | Беларусь (да 19)[d] | 1 (0) |
Уладзімер Жураў (нарадзіўся 9 сакавіка 1991 году) — беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за магілёўскі «Дняпро», дзе гуляў пераважна за дубль. З 2012 году быў асноўным брамнікам «Полацку» ў Першай лізе. Пасьля пагаршэньня фінансавага становішча полацкай каманды ў жніўні 2013 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану». У складзе «Нафтану» быў трэцім брамнікам. 1 верасьня 2013 году дэбютаваў у асноўным складзе навапалачанаў у матчы супраць берасьцейскага «Дынама», правёўўшы ўсе 90 хвілінаў. Праз памылкі Журава «Нафтан» прапусьціў 2 галы і саступіў зь лікам 1:2. Больш у сэзоне 2013 году не полі не зьяўляўся.
У студзені 2014 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дняпро»[3]. Пачынаў сэзон 2014 году ў якасьці другога брамніка, за Барысам Панкратавым, але пасьля таго як Панкратаў у ліпені 2014 году атрымаў траўму, пачаў выступаць у асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» выбыў у Першую лігу, дзе Жураў быў асноўным брамнікам, дзе, аднак, чаргаваўся з Русланам Капанцовым.
У лютым 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дняпро»[4] і накіраваўся на прагляд у гарадзенскі «Нёман», зь якім у сакавіку падпісаў пагадненьне[5]. У складзе «Нёмана» быў другім брамнікам пасьля Сяргея Курганскага. У траўні 2017 году ў сувязі з траўмай Курганскага, заняў месца ў асноўным складзе, а пазьней пачаў часьцей зьяўляцца на полі. У лістападзе 2017 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[6]. У першай палове 2018 году быў першым брамнікам каманды, але пазьней страціў месца ў складзе.
У лютым 2019 году перайшоў у «Віцебск»[7][8], дзе быў другім брамнікам пасьля Дзьмітра Гушчанкі. У сьнежні 2019 году кантракт клюбу з брамнікам быў скасаваны[9]. У студзені 2020 году далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[10]. Быў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[11]. У сэзоне 2021 году заставаўся асноўным брамнікам каманды. У студзені 2022 году стала вядома, што Жураў застанецца ў «Дняпры» яшчэ на год[12]. У сэзоне 2022 году ў Найвышэйшай лізе правёў 21 гульню з 30. У студзені 2023 году, не зважаючы на выбыцьцё ў Першую лігу, падоўжыў кантракт з «Дняпром»[13]. Пакінуў каманду ў чэрвені 2023 году[14].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2015 | Першая ліга | 18 | –10 |
Нёман | 2016 | Найвышэйшая ліга | 2 | –0 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | –19 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | –19 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vladimir Zhurov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://fc-dnepr.by/player/13
- ^ Лукашов возглавил «Днепр» (рас.)
- ^ Гаврюшко подписал контракт с "Днепром", Журов покинул клуб
- ^ Чухлей и Журов стали игроками "Немана"
- ^ Журов и Курганский продолжат защищать ворота "Немана"
- ^ «Витебск» подписал Журова (рас.)
- ^ Вратарь "Немана" продолжит карьеру в "Витебске"
- ^ Хубутия, Золотов, Прудников и Журов покинули "Витебск"
- ^ "Днепр-Могилев" подписал вратаря и хавбека
- ^ Журов, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с "Днепром-Могилев"
- ^ "Днепр" продлил контракты с Журовым и Бордуковым
- ^ Еще один футболист продлил контракт с "Днепром" (рас.) Праверана 2023-01-12 г.
- ^ "Днепр" объявил о расторжении контракта с Журовым (рас.) Праверана 2023-07-04 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)