Рурык
Рурык па-расейску: Рюрик | |
Наўгародзкі князь | |
---|---|
Рурык на помніку «Тысячагодзьдзе Расеі» | |
Наўгародзкі князь | |
862 — 879 | |
Наступнік | Алег Вешчы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 830 |
Памёр | 879 , |
Нашчадкі | Ігар Рурыкавіч |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Ру́рык († у 879 годзе) — летапісны заснавальнік дзяржаўнасьці Русі, вараг, наўгародзкі князь й родапачынальнік княжацкай, якая стала пасьля царскай, дынастыі Рурыкавічаў. Згодна г. зв. «нарманскай» (слушней, «вараскай») тэорыі, Рурык зьяўляўся швэдам (па-швэдзку: Rörik (Hrörekr))[2]. Існуе й дацкая вэрсія, згодна якой Рурыка атаясамляюць з конунгам Рорыкам (па-дацку: Hrørek) зь ютляндзкага Гэдэбю, што месьціцца ў Даніі[3][4]. Паводле іншай вэрсіі, Рурык ёсьць прадстаўнік каралеўскага роду абадрытаў, а ягонае імя — славянская радавая мянушка, зьвязанае з сокалам, які на славянскіх мовах называўся таксама «рарогам». Таксама існуюць спробы даказаць легендарнасьць Рурыка.
Рурык у летапісах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна са старажытнарускім летапісным зводам XII стагодзьдзя «Аповесьць мінулых часоў», у 862 годзе вараг Рурык з братамі па запрашэньні такіх плямёнаў як: чудзь, ільменскія славене, крывічы й весь быў прызваны княжыць у Ноўгарад. Гэта падзея, зь якой традыцыйна адлічваецца пачатак дзяржаўнасьці ўсходніх славянаў, у гістарыяграфіі атрымала ўмоўную назву пакліканьне варагаў. Летапісец назваў прычынай запрашэньня міжусобіцу, якая ахапіла на наўгародзкіх землях славянскія й фіна-вугорскія плямёны. Рурык прыйшоў з усім сваім родам, званым русь, этнічная прыналежнасьць якога працягвае заставацца тэмай для дыскусаў.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вакол родапачынальніка першай княжацкай дынастыі Русі існуе шмат вэрсіяў, аж да спробаў даказаць ягоную легендарнасьць. Легендарнасьць Рурыка спараджаецца адсутнасьцю зьвестак пра ягонае паходжаньне: адкуль ён прыйшоў на княжаньне й да якога народу-племені ён належыў. Тэма радзімы Рурыка шчыльна зьвязана з этымалёгіяй словаў Русь і русы. Існуюць некалькі вэрсіяў паходжаньня Рурыка, зь якіх асноўнымі зьяўляюцца нарманская й заходнеславянская.
Нарманская вэрсія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зыходзячы з таго, што ў рускіх летапісах Рурык названы варагам, а варагі-русь паводле розных крыніцаў атаясамляюцца з нарманамі альбо швэдамі, прыхільнікі нарманскай канцэпцыі лічаць Рурыка, як і ўсю ягоную дружыну, варагамі-вікінгамі, што прыйшлі са Скандынавіі, дакладней, зь мясцовасьці Русьлаген (па-швэдзку: Roslagen), непасрэдна на поўнач ад сучаснага Стакгольму[5].
Заходнеславянская вэрсія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альтэрнатывай нарманскай вэрсіі зьяўляецца вэрсія пра паходжаньне Рурыка з асяродзьдзя заходнеславянскіх плямёнаў абадрытаў, руян і памяранаў. «Аповесьць мінулых гадоў» прама кажа пра тое, што Рурык, будучы варагам, не зьяўляўся пры гэтым ні нарманам, ні швэдам, ні англам, ні гатляндцам.
Папярэднік няма |
Князь наўгародзкі 862—879 |
Наступнік Алег Вешчы |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Mats G. Larsson: Rusernas rike. Nordborna och Rysslands födelse. Stockholm 1993.
- ^ А. Ю. Чернов, В Старой Ладоге найден герб Рюрика?
- ^ А. Н. Кирпичников: Сказание о призвании варягов. Анализ и возможности источника // Первые скандинавские чтения. — СПб., 1997. — С. 7-18).
- ^ Андрэй Катлярчук: «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў», Менск, Энцыклапедыкс,2002 — с.2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Войтович Л. «Княжеские династии Восточной Европы (конец IX — начало XVI века): состав, общественная и политическая роль». — Львов, 2000.
- Меркулов В. И. «Забытая родословная Рюрика»(недаступная спасылка)
- Кузьмин А. Г. «Варяги и Русь»(недаступная спасылка)
- Кузьмин А. Г. «Древняя Русь в IX−XI веках»(недаступная спасылка)