Перайсьці да зьместу

Румлёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румлёва
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
2022 год
2022 год
РазьмяшчэньнеГорадня
Каардынаты53°39′23″ пн. ш. 23°51′52″ у. д. / 53.65639° пн. ш. 23.86444° у. д. / 53.65639; 23.86444Каардынаты: 53°39′23″ пн. ш. 23°51′52″ у. д. / 53.65639° пн. ш. 23.86444° у. д. / 53.65639; 23.86444
Плошча78,2 га
Сярэдняя вышыня120 м н.у.м.
Заснаваны ХІХ стагодзьдзе
Уласьнік Гарадзенскі гарадзкі выканаўчы камітэт

Румлёвалесапарк Горадні каля гімназіі № 1.

Паркавая частка плошчай 9 гектараў стала помнікам прыроды мясцовай значнасьці з 8 жніўня 2013 году, бо была прадметам садова-паркавага мастацтва. На лістапад 2013 году ў яго межах заходзіліся брукаванка ХІХ стагодзьдзя і воданапорная вежа 1930 году, крыніцы і рэшткі сядзібы. Побач месьціўся жылы мікрараён Горадні з насельніцтвам звыш 15 000 чалавек. Лесапарк займаў 3 каляпоплаўныя тэрасы Нёмана, утвораныя ледавікамі. У парку расьлі 200-гадовыя дубы, а таксама акацыі, вязы, грабы і клёны. Сярод занесеных у Чырвоную кнігу відаў сустракаліся: зялёны дзяцел, шэраг імхоў, лішайнікаў і першацьветаў. У Румлёве бывалі пісьменьніца Эліза Ажэшка, стваральнік заапарка Ян Каханоўскі і заснавальнік музэю прыроды Станіслаў Жыўна[1].

  1. ^ Барыс Пракопчык. Захаваем Румлёва разам // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 3. — ISSN 1990-763x.