Лесапарк
Выгляд
Лесапарк[1] — лес у непасрэднай блізкасьці ад горада добраўпарадкаваны для адпачынку на ўлоньні прыроды; адзін зь відаў загараднага парку. Бываюць агульнага тыпу (шпацырныя), шматпрофільныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спэцыялізаваныя (курортна-аздараўленчыя, спартыўныя, гісторыка-мэмарыяльныя).
Каля буйных гарадоў лесапаркі звычайна займаюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы, паляны, лугі і вадаёмы, у іх складаюць да 30 %. Абсталяваньне найчасьцей робяць з прыродных матэрыялаў — дрэва, каменю, чароту і інш. Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаёмы называюцца лугапаркамі і гідрапаркамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. В. Сычова. Лесапарк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). Лесапа́ркі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 422—423. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.