Рудкаўка
Выгляд
Рудкаўка | |
трансьліт. Rudkaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Янаўскі |
Сельсавет: | Рудзкі |
Насельніцтва: | 54 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1652 |
Паштовы індэкс: | 225796 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°3′4″ пн. ш. 25°37′28″ у. д. / 52.05111° пн. ш. 25.62444° у. д.Каардынаты: 52°3′4″ пн. ш. 25°37′28″ у. д. / 52.05111° пн. ш. 25.62444° у. д. |
± Рудкаўка |
Ру́дкаўка[1] (таксама — Каца́пы[1]) — вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Рудзкага сельсавету. Празь вёску працякае рака Няслуха. На поўдзень ад вёскі працякае Дняпроўска-Бужанскі канал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная ў 1830-х гадах. Яна разьмешчаная на поўдні ад вёскі Пяшкова на адлегласьці 2 кілямэтраў за ракой Няслухай. Празь яе праходзіла дарога Пінск — Камень-Кашырскі. Ёсьць павер’е, што ў 1866 годзе на тэрыторыю вёскі Рудкаўка прывезьлі з Пскоўскай губэрні 18 сем’яў на перасяленьне, зь якіх засталося жыць толькі 9 сямей. Гэтым сем’ям дазволілі пабудавацца каля рэчкі Няслухі. Таму другая назва вёскі — Кацапы. Назвалі вёску Рудкаўка ад слова «руда», якой было шмат на беразе Няслухі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 54 чалавекі
- 1999 год — 85 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 145
- ^ Гісторыя вёскі, Сайт Янаўскай ЦБС