Перайсьці да зьместу

Раман Пасевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Пасевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 лістапада 1999(1999-11-28)[1] (26 гадоў)
Рост 170 см[2]
Вага 68 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Сокал Саратаў[d]
(у арэндзе з клюбу «Сочы»)
Нумар 97
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Асіпавічы 11 (9)
2018 Спадарожнік 14 (7)
2019 Ліда 28 (4)
2020—2022 Нёман Горадня 45 (1)
2021 Смаргонь 13 (5)
2023—2024 Уфа 56 (9)
2025—4 Сочы 13 (1)
2025 Мура 8 (1)
2026—4 Сокал Саратаў[d]
Зборныя
2025—4 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 верасьня 2025.

Рама́н Пасе́віч (нар. 28 лістапада 1999 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага клюбу «Сокал» (у арэндзе з расейскага клюбу «Сочы»).

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ. Выступаў за мясцовы клюб у чэмпіянаце Віцебскай вобласьці, таксама гуляў за юнацкую каманду «Іслачы». У лютым 2018 году далучыўся да другалігавых «Асіпавічаў», дзе і пачаў дарослую кар’еру. Гулец хутка стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды. У ліпені 2018 году беспасьпяхова праходзіў прагляд у моладзевай камандзе кіеўскага «Дынама»[3], а ў хуткім часе перабраўся ў рэчыцкі «Спадарожнік».

У лютым 2019 году склаў кантракт зь «Лідай»[4], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 году прыбыў на прагляд у гарадзенскі «Нёман» і неўзабаве стаў гульцом клюбу[5]. Сэзон 2020 году пачынаў у клюбным дублі. 4 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), калі выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў першым тайме. У далейшым працягваў часьцей заставацца на лаўцы запасных і гуляў за дубль, зрэдку выходзіў на поле ў асноўным складзе «Нёману». У сэзоне 2021 году пачаў часьцей прыцягвацца да асновы, часам зьяўляўся ў першай адзінаццатцы дружыны.

У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. З 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне, але ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэньні арэнды ў лістападзе 2021 году вярнуўся ў «Нёман»[7], калі з студзеня 2022 году пачаў трэнавацца разам з камандай[8]. У сэзоне 2022 году быў адным з галоўных гульцоў гарадзенскай дружыны, правёўшы ўсе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі, у якіх выходзіў пераважна ў стартавым складзе.

У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Нёмана» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, але працягваў трэнавацца і гуляць у таварыскіх матчах. У чэрвені 2023 году абвесьціў пра сыход з клюбу[9], а ў ліпені 2023 году склаў працоўную ўгоду з расейскай «Уфой»[10]. У пачатку 2025 году далучыўся да клюбу «Сочы»[11], зь якім трапіў у Прэм’ер-лігу. На пачатку жніўня 2025 году на правах арэнды прыяднаўся да славенскага клюбу «Мура»[12]. На пачатку 2026 году зьмяніў славенскі шлях на арэнду ў расейскі «Сокал»[13].

  1. 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/647.html
  2. 1 2 https://www.fcufa.pro/komanda/osnovnoj-sostav
  3. Форвард "Осиповичей" не подошел дублю киевского "Динамо"
  4. "Лида" подписала трех футболистов
  5. Роман Пасевич стал игроком "Немана"
  6. "Неман" отдал Пасевича в аренду "Сморгони"(недаступная спасылка)
  7. Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь"
  8. На просмотре в "Немане" ряд футболистов
  9. Пасевич заявил об уходе из "Немана" (рас.) Праверана 2023-07-06 г.
  10. "Уфа" объявила о подписании контракта с Пасевичем (рас.) Праверана 2023-07-06 г.
  11. Роман Пасевич о трансфере в "Сочи": "Хотелось перейти в команду с амбициозными задачами" (рас.). Football.by (2025-02-20). Праверана 2025-07-10 г.
  12. Роман Пасевич: "Понимал, что переход в европейский чемпионат повысит мои шансы попасть в сборную" (рас.). Football.by (2025-08-09). Праверана 2025-08-16 г.
  13. Роман Пасевич: "Приехал в отпуск из Словении и понял, что оставаться там больше не планирую" (рас.). Football.by (2026-01-25). Праверана 2026-01-25 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]