Перайсьці да зьместу

Роман Ёсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Раман Ёсі»)
Роман Ёсі
Рост 185 см
Вага 90 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1990 (34 гады)
Месца нараджэньня Бэрн, Швайцарыя
Клюб Нэшвіл Прэдатарз
Выступаў за Бэрн
Нэўшатэль
Мілўокі Эдміралз
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі Швайцарыя
Драфт НХЛ 38, 2008
Нэшвіл Прэдатарз
Гульнявая кар’ера 2007 — цяпер

Ро́ман Ё́сі (па-нямецку: Roman Josi; нарадзіўся 1 чэрвеня 1990 году, Бэрн, Швайцарыя) — швайцарскі хакеіст, абаронца клюбу «Нэшвіл Прэдатарз», які гуляе ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.

Прафэсійную кар’еру пачынаў за клюб «Бэрн». У 2008 годзе быў задрафтаваны НХЛ клюбам «Нэшвіл Прэдатарз» пад ашульным 38 нумарам, пасьля чаго выступаў за клюб «Мілўокі Эдміралз». У сэзоне 2011—2012 гадоў дэбютаваў у НХЛ. 10 сьнежня 2011 году забіў сваю першую шайбу ў браму «Анагайм Дакса»[3]. 25 лютага 2013 году атрымаў за адзін матч 4 пункты (2+2) у гульні супраць «Далас Старз».

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Швайцарыі на чэмпіянатах сьвету ў 2009 годзе. У 2013 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Швэцыі і Фінляндыі быў адным зь лідэраў каманды, якая здолела дамагчыся срэбраных мэдалёў. Роман на тым чэмпіянаце быў названы самым каштоўным гульцом мундыяля, а таксама лепшым абаронцам[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]