Ральф Гютэр
Ральф Гютэр | |
![]() Ральф Гютэр у 1976 г. | |
Дата нараджэньня | 20 жніўня 1946 (76 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Крэфэльд, Брытанская акупацыйная зона (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына |
Грамадзянства | Нямеччына |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, кампазытар |
Навуковая сфэра | музыка[1], сьпеў[1] і keyboard instrument performance[d][1] |
Жанры | электронная музыка, электра-поп, краўт-рок |
Інструмэнты | сынтэзатар[2], голас[d][2], музычная клявіятура[d][2] і электронны музычны інструмэнт[d][2] |
Гурты | Kraftwerk |
Лэйблы | Kling Klang Schallplatten[d] |
Сайт | kraftwerk.com |
Ральф Гю́тэр (па-нямецку: Ralf Hütter, нарадзіўся 20 жніўня 1946 году ў Крэфэльдзе, Нямеччына) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта Kraftwerk.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ральф Гютэр нарадзіўся й вырас у Крэфэльдзе, на захадзе Нямеччыны, у сям’і лекара. У сярэдзіне 1960-х граў на аргане ў поп-гуртах The Quartermasters і The Phantoms. Вучыўся на архітэктара ў Акадэміі Рэмшайду.
У 1968 г., разам з Флёрыянам Шнайдэрам заснаваў гурт Organisation, які ў 1970 г. быў перафармаваны ў Kraftwerk. У 1970-1973 гг. выйшла тры альбомы гурта, але посьпех прыйшоў у 1974 г., калі выйшаў альбом Autobahn. Гютэр называе сам сябе «канцэптуальным мозгам» Kraftwerk, тады як Флёрыян Шнайдэр быў адказным за гук. Большую частку вакальных партыяў гурта выканаў менавіта Гютэр[3].
Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ральф Гютэр зьяўляецца вэгетарыянцам. Акрамя нямецкай мовы вольна валодае ангельскай і францускай, у меншай ступені — італьянскай і гішпанскай. Зацяты раварыст (у 1983 г. трапіў у сур’ёзную аварыю)[4]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Bussy, Pascal (2001). Kraftwerk: Man, Machine and Music (2. ed.). Wembley: SAF. ISBN 0-946719-38-1