Вэгетарыянства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Soy-whey-protein-diet.jpg

Вэгетарыянства (лац. vegetarius — расьлінны) — абмежаваньне спажываньня харчаваньня жывёльнага паходжаньня. Віды: 1) маладое (аваляктавэгетарыянства; лац. ovum + lac — яйка + малако) — улучае прыём разам з расьліннымі малочных вырабаў і яек; 2) старое (строгае, чыстае; вэганства) — прадугледжвае спажываньне выключна расьлінных вырабаў. Узьнікла ў якасьці вучэньня ў першай палове 19 ст. ў Заходняй Эўропе. Зьніжае захваральнасьць на атэрасклероз і злаякасныя пухліны. Асноўнай хібай ёсьць пагроза разьвіцьця ў арганізьме нястачы бялкоў, ненасычаных тлустых кісьляў і вітамінаў з адпаведнымі парушэньнямі абмену рэчываў. Не рэкамэндуецца ў гады росту арганізма і глыбокай старасьці, пры цяжарнасьці і кармленьні грудзьмі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мікалай Сарока. Вэгетарыянства // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 54. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0