Флёрыян Шнайдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Флёрыян Шнайдэр
Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн
Florian Schneider.JPG
Флёрыян Шнайдэр у 2005 г.
Дата нараджэньня 7 красавіка 1947 (71 год)
Месца нараджэньня Энінген, Паўднёвы Бадэн (цяпер Бадэн-Вюртэмбэрг), Нямеччына, або Дусэльдорф (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына
Гады творчасьці 1968-2008, 2015
Краіна Нямеччына
Прафэсіі музы́ка, кампазытар, сьпявак
Інструмэнты электронныя інструмэнты
Жанры электронная музыка, электра-поп, краўт-рок
Гурты Kraftwerk
http://www.kraftwerk.com/

Флёрыян Шна́йдэр-Э́сьлебэн (па-нямецку: Florian Schneider-Esleben, нарадзіўся 7 красавіка 1947 году, паводле адных зьвестак у Энінгене, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг (на мяжы з Швайцарыяй)[1], або ў Дусэльдорфе (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына[2]) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта Kraftwerk.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн нарадзіўся ў сям’і нямецкага архітэктара Паўля Шнайдэра-Эсьлебэна і Эвамарыі Шнайдэр-Эсьлебэн. Цягам 10 гадоў вучыўся па клясе флейты ў Вышэйшай школе імя Робэрта Шумана ў Дусэльдорфе, а потым вывучаў музыказнаўства ў Кёльне. Таксама грае на скрыпцы й гітары. У 1967 годзе знаёміцца з Ральфам Гютэрам, зь якім у 1968 г. засноўвае гурт Organisation, перафармаваны ў 1970 годзе ў Kraftwerk. Каля 1972 году Флёрыян скараціў сваё прозьвішча да Шнайдэр.

У 1998 г. Флёрыян Шнайдэр становіцца прафэсарам мэдыямастацтва й пэрформансу ў Вышэйшай Дзяржаўнай школе Карльсруэ. У канцы 2008 г. Шнайдэр афіцыйна пакінуў Kraftwerk. Жыве ў Мээрбушы (пад Дусэльдорфам) з дачкой Лізай (1992 году нараджэньня).

У 2015 годзе, у межах праекту Parley for the Oceans, выдаў трэк Stop Plastic Pollution[3].

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дэйвід Боўі выпусьціў у 1976 годзе кампазыцыю «V-2 Schneider» прысьвечаную Флёрыяну Шнайдэру[4]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wilfried W. Bruchhäuser (Hrsg.): Komponisten der Gegenwart im Deutschen Komponisten-Verband: ein Handbuch. Deutscher Komponisten-Verband, 1985, S. 650.
  2. ^ Heinz P. Hofmann: Rock: Interpreten, Autoren, Sachbegriffe. Lied der Zeit, 1983, S. 127
  3. ^ Kraftwerk’s co-founder made this track to save the oceans
  4. ^ Roy Carr & Charles Shaar Murray. Bowie: An Illustrated Record. — Avon Books, 1981. — P. 92. — ISBN 0380779668.