Autobahn
Выгляд
| Autobahn | ||||
| Альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | лістапад 1974 | |||
| Запісаны | 1974 | |||
| Жанр | электронная музыка · краўт-рок | |||
| Працягласьць | 42:27 | |||
| Мова | нямецкая | |||
| Лэйбл | Philips/Vertigo | |||
| Прадусар | Конрад Плянк і Kraftwerk | |||
| Храналёгія Kraftwerk | ||||
| ||||
Autobahn — альбом нямецкага гурту Kraftwerk, які выйшаў у 1974 годзе. Гэта першы канцэптуальны альбом гурта (але пяты альбом з улікам пачатковай фазы іх творчасьці), прысьвечаны паездцы па аўтабане.
Autobahn зьяўляецца яскравым прыкладам раньняй электроннай музыкі 1970-х гадоў, які паўплываў на далейшае фармаваньне электроннай музыкі як стылю, нягледзячы на тое, што сам ён не зьяўляецца на 100 % электронным (на ім прысутнічаюць флейта, гітара, скрыпка). Галоўная кампазыцыя альбому — Autobahn доўжыцца амаль 23 хвіліны і прысьвечана пачуцьцям, якія ўзьнікаюць падчас паездкі па аўтабане. Кароткая (3 хвіліны) радыёвэрсія сынглу дазволіла Kraftwerk стаць вядомымі за межамі Нямеччыны.
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Autobahn — 22:43
- Kometenmelodie 1 — 6:26
- Kometenmelodie 2 — 5:48
- Mitternacht — 3:43
- Morgenspaziergang — 4:04
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Autobahn на сайце muz-prosvet.com