Радка Дэнэмаркава
Радка Дэнэмаркава | |
Radka Denemarková | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 14 сакавіка 1968[1][2][3][…] (56 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, навэлістка, перакладніца, сцэнарыстка, драматург, журналістка, германістка, тэатразнаўка, багеміст, літаратуразнаўца, паэтка, публіцыстка, літаратар |
Гады творчасьці | 1998 — цяпер |
Мова | чэская мова[1][5] і нямецкая[1] |
Дэбют | 1998 |
Значныя творы | Peníze od Hitlera. Letní mozaika (2006), Hodiny z olova (2018) |
Узнагароды | |
Ра́дка Дэнэма́ркава (па-чэску: Radka Denemarková; нар. 14 сакавіка 1968, Кутна-Гора, Чэхаславаччына) — чэская пісьменьніца, драматургіня, тэлесцэнарыстка, перакладніца, эсэістка[6].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Р. Дэнэмаркава вырасла ў камуністычнай Чэхаславаччыне, а ў юнацтве стала сьведкай падзеньня камуністычнага рэжыму і Бэрлінскай сьцяны. Гэтыя падзеі сфармавалі яе ня толькі як пісьменьніцу, але і як грамадзкую актывістку і прыхільніцу дэмакратычных правоў ня толькі ў сваёй краіне, але і ў Кітаі[7].
Радка Дэнэмаркава вывучала нямецкую і чэскую мовы на факультэце мастацтваў Карлавага ўнівэрсытэту, атрымала доктарскую ступень у 1997 г. Працавала навуковай супрацоўніцай Інстытуту чэскай літаратуры Акадэміі навук Чэскай Рэспублікі[6].
Была дарадцай у тэатры Na zábradlí ў Празе.
Жыве ў Празе з дачкой Эстэр і сынам Янам.
Р. Дэнэмаркава — адзіная чэская пісьменьніца, якая чатыры разы атрымала прэмію Magnesia Litera (у розных намінацыях — за прозу, публіцыстыку, пераклад і «Кнігу года»)[8]. Ейныя творы перакладзеныя больш чым на 30 моваў[6].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У свай творчасьці Р. Дэнэмаркава займаецца цёмнымі і рэпрэсаванымі бакамі эўрапейскай гісторыі, такімі як выгнаньне немцаў пасьля Другой сусьветнай вайны, антысэмітызм або патрыярхальныя структуры і зьвязаны з гэтым гвалт над жанчынамі[9].
У студзені 2017 году ёй пажыцьцёва забаронены ўезд у Кітай, бо яна неаднаразова пісала пра кітайскіх дысідэнтаў і абвінавачвала Кітай у бязьлітасным узбагачэньні і сур’ёзных парушэньнях правоў чалавека. Ейны крытычны раман «Алавяныя гадзіны» пра Кітай быў апублікаваны ў 2019 годзе, атрымаўшы захопленыя водгукі і ўзнагароды[10]. У рамане аўтрака сьцьвярджае, што няма жыцьця па-за гісторыяй. У той жа час твор увасабляе нястомную крытыку эўрапейскага капіталізму[11].
У 2021 годзе ейнае эсэ пра Галакост было апублікаванае ў кнізе «Як быццам усё здарылася ўчора» (Jako by se to všechno stalo včera / Als wäre das alles gestern geschehen). Раман «Валавяныя гадзіны» быў адзначаны Літаратурнай прэміяй Штырыі (Literaturpreis des Landes Steiermark) у 2022 годзе[12].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Hodiny z olova. 2018. Brno: Host. 752 pp.
• MY 2 / US 2. 2014.
• Příspěvek k dějinám radosti. 2014.
• Spací vady. 2012.
• Kobold. Přebytky něhy & přebytky lidí. 2011.
• Smrt nebudeš se báti aneb příběh Petra Lébla. 2008.
• Peníze od Hitlera. 2006.
• A já pořád kdo to tluče. 2005.
• Sám sobě nepřítelem. 1998.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Radka Denemarkova // Salzburgwiki (ням.)
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Рэгіянальная база зьвестак Цэнтральначэскай навуковай бібліятэкі ў Кладне
- ^ Denemarková, Radka // CONOR.SI
- ^ а б в Slovník české literatury, online: slovnikceskeliteratury.cz, http://www.slovnikceskeliteratury.cz/showContent.jsp?docId=1376
- ^ Чому Центральна Європа схиляється до неліберальної демократії? Інтерв’ю з чеською письменницею Радкою Денемарковою, 11 сьнежня 2019, Global Voices, https://uk.globalvoices.org/2019/12/11/2189/
- ^ Ruth Fraňková, Radka Denemarková wins Magnesia Litera with Hours of Lead, 04/08/2019, Radio Prague International, https://english.radio.cz/radka-denemarkova-wins-magnesia-litera-hours-lead-8134111
- ^ Radka Denemarková, Europe is here, and it’s not Going Anywhere (a Mosaic), https://eu.boell.org/sites/default/files/uploads/2013/12/radka_denemarkova.pdf
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Жанчына, якой збаяўся Кітай, Новы Час, 23-07-2022, https://novychas.online/kultura/zanczyna-jakoj-zbajausja-kitaj
- ^ Jörg Plath, Mit Havel und Konfuzius — Radka Denemarková hat den Mut, vor der Unmenschlichkeit der kommunistischen Diktatur in China die Augen nicht zu verschliessen, 15.02.2022, NZZ, https://www.nzz.ch/feuilleton/neuer-roman-radka-denemarkovas-breitseite-gegen-xis-china-ld.1666840?reduced=true
- ^ Старонка пісьменьніцы, Жыцьцяпіс, https://web.archive.org/web/20220527021104/https://denemarkova.eu/en/books/jako-by-se-to-vsechno-stalo-vcera/
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|