Кутна Гора
Выгляд
| Кутна Гора | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Чэхія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Сярэднечэскі | ||||
| Акруга | Кутнагорская | ||||
| Першыя згадкі | 1289 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Lukáš Seifert[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 33,05 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 254 м | ||||
| Каардынаты | 49°56′54″ пн. ш. 15°16′05″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 20 450 чал. (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 284 01 | ||||
| Нумарны знак | S | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||||
| Кутна Гора на мапе Чэхіі Кутна Гора | |||||
Кутна Гора (па-чэску: Kutná Hora) — горад у Чэхіі.
Уваходзіць у склад Сярэднечэскага краю (вобласьці). Знаходзіцца за 60 км на усход ад Прагі. Адміністрацыйны цэнтар Кутнагорскай акругі. Каля 20 000 жыхароў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праслаўлены шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.
- Сабор Сьвятой Барбары 1388—1547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасьці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позьняй (уладзіслаўскай) готыкі
- Касьцёл Сьвятога Якава Старэйшага (1330)
- Будынак Архідэканства (1594—1599)
- Езуіцкі Каледж (1667—1700)
- Былая мынца — Улоскі (італьянскі) двор (XIII стагодзьдзе)
- Барочны чумны слуп (1713—1715)
- На ўскрайку гораду, у раёне Сядлец — касьцёл усіх Сьвятых з косьцніцай пры могілках (каля 1400)
- У Седлеце — сабор Ушэсьця Панны Марыі і Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1280—1320, 1702—1714)
- Музэй срэбра «Градэк» і сярэднявечная срэбраная шахта (1485—1505)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы пры могілках (ок. 1415)
- Касьцёл усіх Сьвятых (каля 1290)
- капэла цела Гасподняга (каля 1400)
- Манастыр урсулінак (1733—1743)
- Касьцёл Маці Божай на Намнеці (1360—1470)
- Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага (1734—1750)
- Каменны фантан (1493—1495)
- Каменны дом (1485—1495)
- Помнік сьвятому Вацлаву
Гістарычны цэнтар гораду ўваходзіць у Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА ў Чэхіі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вуліца Сьвятой Барбары і езуіцкі каледж
- Косьніца ў Седлец
- Касьцёл Сьвятога Яна
- Манастыр урсулінак
- Стары горад
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кутна Гора — інфармацыйны партал (чэс.)
- Кутна Гора — фотагалерэя (рас.)
- Кутна Гора — славутасьці і гісторыя (чэс.)
- Інфармацыя пра Кутна-Гору на сайце UNESCO