Перайсьці да зьместу

Радашкавіцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Радашковіцкі замак»)
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Радашкавіцкі замак
Радашкавіцкі замак (рэканструкцыя)
Радашкавіцкі замак (рэканструкцыя)
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Радашкавічы
Каардынаты 54°09′29″ пн. ш. 27°14′40″ у. д. / 54.15806° пн. ш. 27.24444° у. д. / 54.15806; 27.24444Каардынаты: 54°09′29″ пн. ш. 27°14′40″ у. д. / 54.15806° пн. ш. 27.24444° у. д. / 54.15806; 27.24444
Першае згадваньне 1549 год
Стан зьнішчаны
Радашкавіцкі замак на мапе Беларусі
Радашкавіцкі замак
Радашкавіцкі замак
Радашкавіцкі замак

Радашкавіцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Радашкавічах. Знаходзіўся пры сутоцы рэк Гуйкі і Вязынцы. Існаваў у XVI ст.

Упершыню ўпамінаецца ў мескім інвэнтары за 1549 год, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст правёў «спісаньне і выведаньне замкаў, двароў і воласьцей», у тым ліку «замку Радашкаўскага».

Займаў пляцоўку паміж двума ставамі, на зробленым на рацэ Гуйка і Вязынка сыпаным капцы і меў форму няправільнага чатырохкутніка.

Вада атачала замак з усіх бакоў і праход да замкавай вежы-брамы рэгуляваўся мостам. Вежа мела памеры 8,52×21,3 м і была рубленая зь вялікага бруса вышынёй у 4 паверхі: першы яе паверх складалі вароты, другі — сьвятліца з паліванай печчу і двума сталамі, на трэцім разьмяшчалася гармата — «дельцо железное семи пядей, куля якобы гусиное яйцо, в ложы чорной на козлох деревяных»[1]. Дах вежы быў абіты белым жалезам[2].

Налева ад вежы-брамы, на адлегласьці 20 сажняў, стаяла другая, 3-павярховая вежа. Першы яе паверх займаў сьвіран, другі — капліца, трэці — «дело железное полдевяти пяди, куля большая, нижни кулак, в ложы чорном железом окованом, на кожле деревяном»[1]. Гэтая вежа мела форму квадрата, мела памеры 10,65×10,65 м і злучалася зь вежай-брамай сьцяной з дванаццаці гародняў[1] (даўжыня адной гародні — 3,5 м)[2].

На адлегласьці 40 сажняў ад 2-й вежы ў куце замка стаяла рубленая зь бярвён 3-я вежа, зьвязаная 19 гароднямі з 2-й вежай і 11 гароднямі з 4-й круглай вежай[1].

Апошняя вежа замка злучалася 28-сажнёвай сьцяной (13 гародняў) з уваходнай вежай-брамай[1].

Сярод іншага ў замку была яшчэ адна вежа, ня злучаная з замкавымі сьценамі, якая разьмяшчалася асобна на падворку і мела чатыры паверхі, тры зь якіх выкарыстоўваліся для гаспадарчых, а 4-ы — для абарончых патрэбаў.

  1. ^ а б в г д Ткачоў М. Радашковіцкі замак // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 50—51.
  2. ^ а б Ткачоў М. Радашковіцкі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 485.