Перайсьці да зьместу

Пітэр Фальк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пітэр Фальк
па-ангельску: Peter Falk
У ролі лейтэнанта Каломба
Імя пры нараджэньні Peter Michael Falk
Дата нараджэньня 16 верасьня 1927
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Дата сьмерці 23 чэрвеня 2011 (83 гады)
Месца сьмерці Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці хвароба Альцгаймэра і пнэўманія[1]
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1956—2008
Узнагароды «Залаты Глёбус» (1973),
«Эмі» (1972, 1975, 1990)
IMDb 393
Сайт www.peterfalk.com
Подпіс Выява аўтографу

Пітэр Майкл Фальк (па-ангельску: Peter Michael Falk; 16 верасьня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011, Бэвэрлі-Гілз, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесэрыяле. Акрамя таго, Пітэр зьяўляўся ў такіх фільмах, як то «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» й «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры зь іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глёбус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой сьпіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[2].

Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасьня 1927 году ў Нью-Ёрку ў сям’і ўладальніка галянтарэйнай крамы й крамы адзеньня Майкла Пітэра Фалька й ягонай жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Гокгаўз), якая працавала бухгальтарам[3]. Бацька будучага актору меў вугорскія, чэскія, расейскія ды польскія габрэі[4].

У трохгадовым узросьце правае вока Фалька быў хірургічна выдаленае з-за выяўленай у яго хваробе рэтынаблястомы. Рэшту жыцьця ён насіў шкляное вока[5]. Не зважаючы на гэта, яшчэ зь дзяцінства Пітэр часьцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандным відах спорту, як то бэйсбол ці баскетбол.

Першае зьяўленьне Фалька на сцэне адбылася ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спэктаклі «Піраты Пэнзанса», які ставіўся ў летнім лягеры «Camp High Point», разьмешчаным у прадмесьці Нью-Ёрку. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Мартын зь якім пазьней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў сэрыялу «Каломба».

Навучаўся Пітэр ў Вышэйшай школе Осынінгу, разьмешчанай у навакольлі Нью-Ёрку, дзе быў «прэзыдэнтам» аднаго са старэйшых клясаў. Пасьля заканчэньня школы ў 1945 годзе, ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэньня Другой сусьветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ува Ўзброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Вайскова-марскога флёту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Апасьля Фльк падарожнічаў па Эўропе й нават 6 месяцаў працаваў на чыгунцы ў Югаславіі[6].

Пасьля вяртаньня дахаты Пітэр навучаўся ў Сыракускім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку на эканамічным аддзяленьні, аднак ён быў не ўпэўнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасьля ўнівэрсытэту працаваў адміністратарам і клеркам, апразь нейкі час запісаўся ў тэатар. З 1958 году пачаў рэгулярна зьяўляцца ў кіно й тэлебачаньні, зьняўшыся у фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі сьвет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтынанта лос-анджэлесаўскай паліцыі Каломба ў сэрыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасьці доўжыўся 19 гадоў.

Актор памёр увечары 23 чэрвеня 2011 году ў Бэвэрлі-Гілз, паводле заяваў Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгаймэра і дэмэнцыю[7][8].

  1. ↑ Express.co.uk (брыт. анг.)
  2. ↑ TV Guide Guide to TV. — Barnes and Noble, 2004. — 596 p.. — ISBN 0-7607-5634-1 (анг.)
  3. ↑ Біяграфія Пітэра Фалька. Film Reference  (анг.)
  4. ↑ Інтэрвію зь Пітэрам Фалькам. Cigara Ficionado  (анг.)
  5. ↑ Пітэр Фальк (анг.). The Biography Channe (14 траўня 2008). Архіўная копія
  6. ↑ Falk, Peter Just One More Thing: Stories From My Life. — New York: Carroll & Graf Publishers, 2006. — P. 26. — ISBN 0-7867-1795-5
  7. ↑ У ЗША пайшоў з жыцця адзін з праслаўленых ветэранаў Галівуда — Пітэр Фальк(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія
  8. ↑ Памёр «лейтэнант Каломба» — акцёр Пітэр Фальк. Наша Ніва

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]