Пятро Садоўскі
Пятро Садоўскі лац. Piatro Sadoŭski | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына | |
---|---|
3 чэрвеня 1992 — 28 кастрычніка 1994 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка (ад 1994) |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір |
Наступнік: | Пётар Бяляеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 2 лютага 1941 (83 гады) |
Партыя: | Беларускі народны фронт, пазьней Беларускі рух |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | Мэдаль да стагодзьдзя БНР[1] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Садоўскі.
Пятро (Пётра) Вікенцьевіч Садоўскі (нар. 2 лютага 1941 году)[2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыплямат. Кандыдат філялягічных навук.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1953 паступіў у МнСВУ. У 1959 скончыў МнСВУ. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Валодае нямецкай, ангельскай, гішпанскай ды францускай мовамі. Быў сябрам Прэзыдыюму ды старшынём камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савету БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня[3]. У часы парлямэнцкай дзейнасьці быў сябрам фракцыі Беларускага народнага фронта.
3 чэрвеня 1992 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына[4]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 году загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[5].
Пасьля адстаўкі займаецца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў сябрам сойму Партыі БНФ[6]. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г. - Афіцыйны сайт Рады БНР, 30 верасьня 2020 г.
- ^ Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчасьлівыя… // ARCHE Пачатак, 12 студзеня 2009
- ^ Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфэра чаканьня вялікіх пераменаў і шчасьця…» // Хартыя’97
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. №1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. №219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии» (рас.)
- ^ Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага Радыё Свабода
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- sadouski: Жывы дзёньнік Пётры Садоўскага
- Пятро Садоўскі ў Facebook
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Выпускнікі Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты філялягічных навук
- Сябры Беларускага народнага фронту
- Сябры Партыі Беларускага народнага фронту
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Амбасадары Беларусі ў Нямеччыне
- Беларускія мовазнаўцы
- Палітыкі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР