Амбасада Беларусі ў Нямеччыне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччыне

Будынак амбасады Беларусі ў Нямеччыне
Дата ўтварэньня 1994 г.
Каардынаты Am Treptower Park 32,
12435, Бэрлін,
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Амбасадар Дзяніс Сідарэнка
Сайт germany.mfa.gov.by/be/

Амбаса́да Белару́сі ў Няме́ччыне (па-нямецку: Botschaft der Republik Belarus in der Bundesrepublik Deutschland, беларускі афіцыйны правапіс: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія) зьяўляецца дыпляматычнай місіяй Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччыне і знаходзіцца ў Бэрліне. Беларускім амбасадарам у Нямеччыне цяпер[Калі?] зьяўляецца Дзяніс Сідарэнка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919—1925 гг. у Бэрліне дзейнічала надзвычайная дыпляматычная місія Беларускае Народнае Рэспублікі[1]. Нягледзячы на тое, што БНР не атрымала афіцыйнага прызнаньня з боку Нямеччыны, яе дыпляматычная місія была зарэгістраваная ў нямецкім Міністэрстве замежных справаў у сакавіку 1919 г.[1] Прадстаўнікі БНР мелі афіцыйныя кантакты зь нямецкім урадам[2] і сустракаліся зь нямецкім міністрам замежных справаў Вальтарам Зімансам[3]. Місія займалася дапамогай ваеннапалонным беларусам, распаўсюджвала інфармацыю пра Беларусь у нямецкім грамадзтве. Пры дыпляматычнай місіі дзейнічала Беларускае прэсавае бюро.

У 1923 г. Нямеччына ўсталявала фармальныя дыпляматычныя адносіны з кантраляванай бальшавікамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай[4]. Практычна дзьвюхбаковых адносінаў не вялося, амбасадаў у Менску і Бэрліне адкрыта не было.

Пасьля распаду СССР і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі дыпляматычныя стасункі зь Нямеччынай былі адноўленыя з спасылкай на стасункі, усталяваныя ў 1923 годзе[4].

Колішні будынак амбасады Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне ў Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20 (пазьней зьнесены)

У 1994 годзе ў прысутнасьці амбасадара Пётры Садоўскага, міністра замежных справаў Беларусі Пятра Краўчанкі і статс-сакратара міністэрства замежных справаў Нямеччыны Дытэра Каструпа была афіцыйна адкрытая амбасада Беларусі ў Нямеччыне. Яна разьмяшчалася ў тагачаснай сталіцы Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20[5].

У 1996 г. амбасада была пераведзеная ў Бэрлін пасьля таго, як туды была перанесеная сталіца Нямеччыны.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амбасада займае дзьве вілы XIX стагодзьдзя ў раёне бэрлінскага Трэптаў-парка. Адна зь іх да Другой Сусьветнай вайны была жылым домам, а ў часы камуністычнай Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі — паштовым аддзяленьнем[6].

Другі будынак вядомы як «Віла Люізэ» і быў пабудаваны архітэктарам Паўлем Гёфхенам у 1888 г. Нямецкі паэт Тэадор Фантанэ згадвае гэты дом у сваіх «Падарожжах па Брандэнбургу»[6].

Амбасадары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская Народная Рэспубліка (кіраўнікі надзвычайнай дыпляматычнай місіі)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэспубліка Беларусь (амбасадары)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]