Беларускі нацыянальны цэнтар
Беларускі нацыянальны цэнтар — беларуская арганізацыя ў III райху на пачатку II сусьветнай вайны.
Утворанае 19 чэрвеня 1941 року ў Бэрліне. У яго склад увайшлі дзеячы Беларускага камітэту самапомачы (БКС) і Беларускага прадстаўніцтва. На чале цэнтру стаў Мікола Шчорс, чальцамі кіраўніцтва былі Радаслаў Астроўскі, старшыня БКС Мікалай Шкялёнак, старшыня лодзінскага БКС Вітаўт Тумаш, кіраўнік Беларускага камітэту ў Варшаве, сьвятар Вінцэнт Гадлеўскі, кіраўнік Беларускага прадстаўніцтва Анатоль Шкуцька, Часлаў Ханяўка.
Цэнтар выконваў ролю прадстаўніка ўсіх беларускіх нацыянальных арганізацыяў Нямеччыны, Генэрал-губэрнатарства і іншых дзяржаваў, а ў будучыні меў на мэце стаць ядром выканаўчай улады незалежнае беларускае дзяржавы. Мікола Шчорс разам з Вітаўтам Тумашам 13 ліпеня 1941 року адаслалі Адольфу Гітлеру мэмарандум, у якім выступілі за стварэньне незалежнай Беларусі пад нямецкім пратэктаратам.
Неўзабаве пасьля нападу Нямеччыны на Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і заняцьці Беларусі нацыянальны цэнтар распаўся. Яго чальцы занялі розныя пасады ў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі на беларускіх і расейскіх землях, а таксама ў Генэрал-губэрнатарстве.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jerzy Turonek, Białoruś pod okupacją niemiecką, Warszawa-Wrocław 1989