Усяжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Усяжа
Выток вдсх. Астрашыцкі Гарадок
Вусьце Гайна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 45 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,2 м³/с
Плошча басэйну 625 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Уся́жа — рака ў Менскім і Смалявіцкім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Гайны (басэйн Дняпра). Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 473 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца з вадасховішча Астрашыцкі Гарадок у Менскім раёне (да 1978 году вытокам лічылася рака Вясьнянка), вусьце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Юр’ева Смалявіцкага раёну. Цячэ ў вярхоўі паўднёва-ўсходнімі схіламі Менскага ўзвышша, у нізоўі Верхнебярэзінскай нізінай.

Даліна ў верхняй і сярэдняй плыні трапэцападобная (шырыня 0,5—2 км), у ніжняй невыразная. Абалона ў верхняй і сярэдняй плыні высокая, лугавая, месцамі пад ворывам (шырыня 0,2—1 км), у ніжняй амаль поўнасьцю асушаная, тарфяністая (шырыня ад 1,5 км да 5 км). Рэчышча ад вёскі Прылепы Смалявіцкага раёну на працягу 6,1 км уніз па плыні каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана зьвілістае; шырыня яго 4—7 м, у нізоўі (шырыня 10—25 м) мэандруе. Берагі стромкія (вышыня 1,5—2 м), месцамі абрывістыя (вышыня 3—5 м). У сярэдняй і ніжняй плыні рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 378

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]