Перайсьці да зьместу

Пруская даніна (карціна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пруская даніна
Польская моваHołd pruski
Мастак Ян Матэйка
Год 1879-1882
Тып алей, палатно
Памеры 388 × 785
Месцазнаходжаньне Нацыянальны музэйКракаў

«Пруская даніна» (па-польску: Hołd pruski) — карціна польскага мастака Яна Матэйкі.

Карціна скончана ў 1882 годзе і адлюстроўвае падзеі 10 красавіка 1525 году. У гэты дзень герцаг Альбрэхт Гагэнцолерн прынёс васальную прысягу польскаму каралю. Матэйка ўвекавечыў гэтую значную гістарычную падзея падчас праўленьня дынастыі Ягелёнаў, якая сьведчыла аб трыюмфе польска-літоўскай зброі і дзяржаўнасьці ВКЛ і Польшчы.

Гістарычныя постаці на карціне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па цэнтру карціны разьмешчана выява вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Старога і ўкленчыўшага перад ім Альбрэхта Гагэнцолерна. Жыгімонт Аўгуст прадстаўлены, як пяцігадовы хлопчык апрануты ў чырвонае, якога прытрымлівае Пётар Апалінскі, охмістар двару. У ролі Апалінскага Мацейку намаляваў прафэсара гісторыі Ягелонскага ўнівэрсытэту Юзэфа Шуйскага. Мацейка намаляваў 31 постаць тагачаснага палітычнага жыцьця. Вось некаторыя з іх:

  • У біскупскай мітры біскуп Кракаўскі Пётар Таміцкі.
  • Мужчына, які трымае ўгору меч — Геранім Ласкі, пляменьнік архіэпіскапу Яна Ласкі, дыплямата.
  • Герцагіня Ганна, кіраўніца Мазавецкага княства (яна памерла ў 1522 г., адмыслова зьмешчана на малюнак Матэйкам, каб падкрэсьліць сувязь гэтай зямлі з Польшчай).
  • Януш — апошні мазавецкі князь роду Пястаў. Ён нечакана памёр у 1526 годзе.
  • Ядвіга Ягелонка, дачка Жыгімонта Старога ад яго першай жонкі Барбары Заполья. Яе шлюб з князем Янушам быў заплянаваны. Сьмерць князя разбурыла гэтыя пляны.
  • Малюнак каралевы Боны Сфорцы Матэйка выканаў намаляваўшы сваю жонку — Тэадору.
  • З узьнятай правай рукою прадстаўлены Пётар Кміта-Сабенскі Вялікі Маршалак Кароны і Кракаўскі ваявод.
  • З каралеўскім яблыкам стаіць Крыштаф Шыдлавецкі Вялікі каронны канцлер, дарадца караля па зьнешняй палітыцы.
  • Анджэй Тэнчынскі (трымае харугву) — кракаўскі харунжы, пазьней кракаўскі кашталян.
  • Прэдслаў Ланцкаронскі (на кані) стараста хмяльніцкі.
  • Пажылы мужчына, які падкручвае вусы, гэта князь Канстантын Астроскі вялікі гетман літоўскі, тракайскі ваявода, віленскі кашталян.
  • Ян Амар Тарноўскі (у шлеме) ваявода кракаўскі, пазьней Вялікі гетман каронны. Прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту, гісторык літаратуры Станіслаў Тарноўскі і біёграф Мацейкі пазаваў для гэтага партрэту.
  • Мужчына, які бярэ манэты — гэта Анджэй Касьцялецкі маршалак надворны, падскарбі вялікі каронны, умела кіраваў дзяржаўнымі фінансамі.
  • Мікалай Фірлей, кракаўскі кашталян (паміж Крыштафам Шыдлавецкім і Анджэем Тэнчынскім).
  • Арцыбіскуп Яна Ласкі (за Пётром Таміцкім).
  • Альбэрт Гаштольд, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, ваявода Віленскі (пасьля Яна Ласкі). Кароль даручыў яму нагляд за падрыхтоўкай Літоўскага статуту. Яго прысутнасьць на малюнку павінна сымбалізаваць мудрасьць караля — заканадаўцы.
  • Ніжэй кароль ляжыць блазан Станчык. Яго неспакойны твар сумняваецца, што гэта канчатковая перамога (Прусія пазьней была адной з удзельнікаў падзелу Рэчы Паспалітай).
  • Спадчыньнік трону — Жыгімонт Аўгуст гуляе з ланцужком, які кароль павінен ўручыць Вялікаму Магістру. Гэта можа азначаць гульню зь лёсам Прусіі, які ў будучыні стане трагічным.

Долу, у левым куце выявы з дакумэнтам, на якім каралеўская пячатка стаіць Бараталамэй Бэрэці — архітэктар і стваральнік рэнэсансавага каралеўскага замку на Вавэлі. Яго твар — адзін з двух на карціне аўтапартрэтаў Яна Матэйкі. Другі — твар каралеўскага блазна Станчыка.

Формы будынкаў на Галоўным рынку, зафіксаваныя на малюнку, супярэчаць фактычным забудовам[1]. Мацейка намаляваў фрагмэнт Сукеньніц ў стылі рэнэсансу, хаця яны набылі такую ​​форму толькі ў 1555 годзе пасьля пажару, які зьнішчыў будынкі ў яго былым гатычным стылі.

  1. ^  Komorowski, Waldemar . — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich. — 81 с. — ISBN 978-83-04-04992-5
  • Halina Blak, Stanisław Grodziski: Hołd pruski-obraz Jana Matejki. Wydawnictwo Literackie, Kraków 1990.
  • Halina Blak: Hołd pruski Jana Matejki. Warszawa 1977.
  • Hołd pruski. Matejko — Wawelowi — Wawel Matejce, Zamek Królewski na Wawelu, Kraków 2009.