Прафэсар
Прафэ́сар (па-лацінску: professor «выкладнік, настаўнік») — вучонае званьне і пасада выкладніка Вышэйшай навучальнай ўстановы (ВНУ) або навуковага супрацоўніка навукова-дасьледніцкай установы.
Афіцыйны статус з XVI стагодзьдзя (упершыню ў Оксфардзкім унівэрсытэце). У некаторых краінах існуюць пасады ардынарнага (штатнага) і экстраардынарнага (пазаштатнага) прафэсара. У шэрагу краін (Аўстрыя, Бэльгія, Нямеччына і інш.) прафэсарам называюць ня толькі выкладнікаў унівэрсытэтаў і сяброў ВНУ, але і настаўнікаў сярэдняй школы, у ЗША — выкладнікаў каледжаў.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі (НАК Беларусі) прысвоіла годнасьць[1][2] прафэсара 49 сушукальнікам[3]. У 2020 годзе НАК Беларусі прысудзіла навуковую годнасьць прафэсаркі і прафэсара 31-й сушукальніцы і сушукальніку[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. годнасьць ж. — звание; достоинство // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
- ^ Мікола Гуткоўскі. звание — годнасьць // Тэрмінолёгія права / рэд. Іван Луцэвіч, Канстанцін Міцкевіч, Язэп Лёсік, Сьцяпан Некрашэвіч і Ўладзіслаў Чаржынскі. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ Надзея Нікалаева. Дысэртацыя — не рэфэрат // Зьвязда : газэта. — 15 лютага 2014. — № 29 (27639). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Лукашэнка: краіне патрэбныя прарыўныя інавацыйныя тэхналёгіі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 лютага 2021 г. Праверана 8 лютага 2021 г.