Плочэ
| Плочэ па-харвацку: Ploče | |
| Населены пункт | |
| Краіна | |
|---|---|
| Першыя згадкі | 1945 |
| Геаграфія | |
| Плошча | |
| Вышыня НУМ | 1 м |
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 |
| Каардынаты | 43°03′ пн. ш. 17°25′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 020 |
| Паштовы індэкс | 20340[3] |
| Сайт | ploce.hr |
| Плочэ на мапе Харватыі Плочэ | |
Пло́чэ (па-харвацку: Ploče) — горад у Харватыі, на паўднёва-ўсходняй частцы краіны.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчаны ў дэльце ракі Нэратва, на поўнач ад месца яе ўпадзеньня ў Адрыятычнае мора на граніцы з Босьніяй і Герцагавінай. У 15 кілямэтрах на паўночны ўсход знаходзіцца горад Опузэн, за 25 кілямэтраў у тым жа кірунку — Меткавіч. У 90 кілямэтрах на паўднёвы ўсход знаходзіцца Дуброўнік, у 60 кілямэтрах на паўночны захад — Макарска.
Плочэ — буйны транспартны вузел, праз горад праходзіць Адрыятычная шаша, якая ідзе ўздоўж харвацкага ўзьбярэжжа, акрамя таго, у горадзе заканчваецца Пан’эўрапейскі транспартны калідор 5С Будапэшт — Осіек — Сараева — Плочэ. У горадзе разьмешчаны буйны гандлёвы порт. Паромная лінія зьвязвае Плочэ з пасёлкам Трпань на паўвостраве Пельешац. У двух кілямэтрах на поўнач ад гораду знаходзяцца папулярныя ў турыстаў і рыбаловаў Бачынская азёры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Register of spatial units of the State Geodetic Administration of the Republic of Croatia
- ↑ Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlement — Статыстычнае бюро Харватыі, 2022.
- ↑ сьпіс населеных пунктаў і паштовых аддзяленьняў Харватыі — 2022.