Плаешць
| Плаешць рум. Ploiești | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Румынія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Гістарычная вобласьць | Валахія | ||||
| Жудзец | Прахова | ||||
| Дата заснаваньня | 1503[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Ploiești[d] | Mihai-Laurențiu Polițeanu[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 58,28 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 160 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 44°56′ пн. ш. 26°02′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | (+40) 02 44 | ||||
| Паштовы індэкс | 100 008 | ||||
| Нумарны знак | PH | ||||
| Сайт | Сайт (рум.) | ||||
| Плаешць на мапе Румыніі Плаешць | |||||
Плае́шць (па-румынску: Ploiești) — горад у цэнтры Румыніі. Месьціцца за 56 кілямэтраў ад Бухарэсту. Горад зважаецца важным транспартным вузлом, які злучае сталічны рэгіён з Трансыльваніяй і Малдовай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плаешць упершыню зьявіўся ў дакумэнтах у XVI стагодзьдзі падчас панаваньня князя Валахіі Міхая Адважнага. Росквіт места як цэнтар гандлю і рамеснай вытворчасьці назіраўся ў XVII—XVIII стагодзьдзяў. Дарога, якая злучае Плаешць з Брашовам, была адкрытая ў 1864 годзе, а чыгунка зьявілася ў месьце ў 1882 годзе. Многія школы і шпіталі датуюцца таксама гэтым часам.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя рэгіён Плаешця быў адным зь вядучых сусьветных месцаў здабычы і перапрацоўкі нафты. Браты Мэхэдынцяну пабудавалі першы ў сьвеце буйны нафтаперапрацоўчы завод[3] у Плаешці ў 1856—1857 гадах. Гісторыя таксама памятае горад як сталіца самазванай Рэспублікі Плаешць, падчас кароткачасовага паўстаньня 1870 году супраць румынскай манархіі. За часам Першай сусьветнай вайны здабыча нафты ў Плаешці стала мішэньню для краінаў Антанты. Гэтак у 1916 годзе адбылося ўварваньне ў Румынію, калі ў выніку апэрацыі брытанскай арміі пад камандаваньнем палкоўніка Джона Грыфітса была зьнішчаная здабыча і ліквідаваная большая частка інфраструктуры нафтавай прамысловасьці[4].
Не зважаючы на тое, што горад быў моцна пашкоджаны пасьля землятрусу ў лістападзе 1940 году, мясцовыя прадпрыемствы сілкавалі нацысцкую Нямеччыну палівам цягам большай часткі Другой сусьветнай вайны. Хаўрусьнікік неаднаразова бамбавалі Плаешць у гэты час[5]. Гэтак масаваны налёт быў зроблены 1 жніўня 1943 году, калі амэрыканскія вайскова-паветраныя сілы зьдзейсьнілі апэрацую «Прыліўная хваля», учынілі вялікія страты немцам, пашкодзілі вытворчасьць і зрабілі істотныя затрымкі. Войскі савецкай Чырвонай арміі захапілі Плаешць 24 жніўня 1944 году. Па вайне новы камуністычны рэжым Румыніі нацыяналізаваў нафтавую прамысловасьць, якая ў значнай ступені належала прыватным асобам, і зрабіў вялікія інвэстыцыі ў нафтавую прамысловасьць у спробе мадэрнізаваць краіну і аднавіць шкоду, нанесеную вайной.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ghinea D. România Geografică (рум.)
- ↑ Rezultatele alegerilor locale din 2024 — Permanent Electoral Authority.
- ↑ «World Events: 1844—1856». PBS.org.
- ↑ Burg, David F. (2010). «Almanac of World War I». L. Edward Purcell. University Press of Kentucky. — С. 336. — ISBN 9780813137711.
- ↑ «Video: American Bombers Smash Axis Oil Fields In Romania Etc. (1943)». Universal Newsreel.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мескае насельніцтва (анг.)