Перайсьці да зьместу

Пат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пат (па-француску: pat, па-італьянску: patta — «гульня ўнічыю») — становішча ў шахматнай партыі, пры якой бок, які мае права ходу, ня можа яго выкарыстаць, таму што ўсе яго фігуры й латнікі пазбаўленыя магчымасьці зрабіць ход паводле правілаў, прычым кароль не знаходзіцца пад шахам.

Вынік гульні пры ўзьнікненьні пата

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучасных клясычных шахматах пат прыводзіць да нічыёй; такое правіла канчаткова ўстаноўленае ў XIX стагодзьдзі й уваходзіць цяпер у звод шахматных правілаў ФІДЭ. Але ў іншых шахматных гульнях, як сучасных, так і ў тых, што існавалі раней, правілы могуць быць іншымі. У прыватнасьці:

  • Пат прыносіў перамогу гульцу, які зрабіў апошні ход:
    • У арабскім шатранджы.
    • На Блізкім Усходзе ў X стагодзьдзі.
    • У сярэднія вякі ў многіх эўрапейских краінах.
  • Пат прыносіў перамогу гульцу, які зрабіў апошні ход, але цана гэтае перамогі ніжэй, чым цана мата ці перамогі праз здачу супраціўніка:
    • У XV—XVIII стакодзьдзях у Гішпаніі пры гульні на грошы гулец, які паставіў пат, атрымліваў толькі палову стаўкі, абумоўленае за выйгрыш.
    • У гексаганальных шахматах Глінскага гулец, які паставіў супраціўніку пат перамагаець, але калі звычайная перамога прыносіць пераможцы адно ачко, то ў выпадку пата пераможца атрымлівае 0,75 пункту, а той, хто прагуляў, — 0,25 пункту.
  • Пат прыносіў паразу таму, хто яго паставіў:
    • У IX стагодзьдзі ў Індыі;
    • У XVII—XVIII стагодзьдзях у Ангельшчыне;
    • У XVII стагодзьдзі ў Расеі.
  • Пат прыносіў нічыю:
    • У Францыі й Італіі, а пасьля 1800 году — у Ангельшчыне;
    • З XIX стагодзьдзя — агульнапрынятае правіла ў шахматах.
  • Забараняўся ход, пасьля якога супраціўнік апынаўся пад патам, ва Ўсходняй Азіі да пачатку XX стагодзьдзя.
  • Гулец, які апынуўся пад патам, прапускаў чарговы ход паводле аднаго з варыянтаў правілаў у сярэдневяковай Францыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патсховішча мультымэдыйных матэрыялаў