Platanistidae
Выгляд
| Platanistidae | |
Platanista gangetica | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
| Інфраатрад | Кітападобныя (Cetacea) |
| Сямейства | Platanistidae |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Platanistidae Gray, 1846 | |
| Арэал | |
| |
Platanistidae — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і 2 сучасныя віды, якія засяляюць рачныя сістэмы Пакістана, Індыі, Банглядэш, Непала. Гэта кітападобныя ад 2 да 3 м у даўжыню і вагой ад 51 да 89 кг. Сьпіна цёмна-сьвінцова-шэрая да сьвінцова-чорнай, а жывот трохі сьвятлейшы. Лыч вузкі, зьлёгку выгнуты ўверх, даўжынёй каля 18–21 см. Шыя выразна сьціснутая, сьпінны плаўнік невысокі і падобны на грэбень, а грудны плаўнік зрэзаны квадратна на канцы. На кожным боку кожнай сківіцы 26–39 зубоў[1][2].
Выкапныя Platanistidae вядомыя ад раньняга міяцэну і былі знойдзены ў адкладах у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Эўропе і Цэнтральнай Азіі.
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Platanistidae
- род Platanista
- від Platanista gangetica
- від Platanista minor
- вымерлыя роды: †Araeodelphis, †Dilophodelphis, †Pachyacanthus, †Pomatodelphis, †Prepomatodelphis, †Zarhachis
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Braulik G.T. & Smith B.D. (2019) Platanista gangetica (анг.). The IUCN. Праверана 23 сакавіка 2021 г.
- ↑ Nowak R. M. & Walker E. P. Walker's marine mammals of the world. — Academic Press, 2003. — Т. 1. — С. 128, 129. — ISBN 9780801873430 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
