Алень звычайны
Алень звычайны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
Падатрад | Жуйкавыя (Ruminantia) |
Сямейства | Аленевыя (Cervidae) |
Род | Алень (Cervus) |
Від | Алень звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cervus elaphus Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Алень звычайны (Cervus elaphus) — жывёла клясы сысуноў атрада парнакапытных сямейства аленевых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Азіі і Эўропі, на вышынях 0—5000 м. Насяляе адкрытыя лісьцевыя лясы, зьмешаныя лясы і хвойныя лясы, высакагорныя балоты і адкрытыя горныя раёны (часам над лініяй дрэў), міжземнаморскія хмызьнякі, натуральныя лугі, пашы і лугі.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго даўжыня складае 160–270 см, даўжыня хваста 12–19 см, маса 170–500 кг.
Афарбоўка вар'іруецца ад цёмна-карычневага зімой да смуглага летам і мае характэрны румяны круп. Галава, шыя, жывот і ногі цямней, чым сьпіна і бакі. Cervus elaphus маюць доўгую галаву з вялікімі вушамі і шырока разгалінаванымі рогамі даўжынёй ад 1,1 да 1,5 м, які сустракаюцца толькі ў самцоў. Ад шыі да грудзей звісае цёмная кудлатая грыва.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Lovari, S.; Lorenzini, R.; Masseti, M.; Pereladova, O.; Carden, R.F.; Brook, S.M.; Mattioli, S. 2018. Cervus elaphus. The IUCN (анг.)
- Senseman, R. 2002. "Cervus elaphus" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алень звычайны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |