Паскавацікавыя
| Паскавацікавыя | |
Balaenoptera physalus | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
| Інфраатрад | Кітападобныя (Cetacea) |
| Сямейства | Паскавацікавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Balaenopteridae Gray, 1864 | |
Паскавацікавыя (Balaenopteridae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя роды і каля 10 сучасных відаў. Распаўсюджваньне ўключае ўсе акіяны. Выкапныя паскавацікавыя вядомыя ад сярэдняга міяцэну[1][2].
Памер іх — ад параўнальна невялікага кіта Balaenoptera acutorostrata каля 8–10 м у даўжыню і вагой 4000 кг да гіганцкага Balaenoptera musculus даўжынёй 20–31 м і вагой каля 160 000 кг. Форма і колер цела, памер і форма плаўнікоў значна адрозьніваюцца ў розных відаў. Агульнай зьнешняй рысай з'яўляецца наяўнасьць глыбокіх падоўжных баразёнак у скуры, якія праходзяць па ўсім горле і грудзях[1][2].
Гэтыя віды сілкуюцца ў першую чаргу ракападобнымі праз фільтраваньня вялікай колькасьці вады. Паскавацікавых звычайна бачаць у групах па 2–5 асобін. Папуляцыя іх значна зьменшылася праз кітабойны промысел і большасьць з іх цяпер цалкам абаронена міжнародным дагаворам[1][2].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паскавацікавыя (Balaenopteridae)
- род Megaptera
- від Megaptera novaeangliae
- род паскавацік Balaenoptera
- віды: Balaenoptera physalus, Balaenoptera borealis, Balaenoptera brydei, Balaenoptera edeni, Balaenoptera ricei, Balaenoptera musculus, Balaenoptera acutorostrata, Balaenoptera bonaerensis, Balaenoptera omurai
- вымерлыя роды: †Miobalaenoptera, †Archaebalaenoptera, †Nehalaennia, †Cetotheriophanes, †Diunatans, †Incakujira, †Parabalaenoptera, †Plesiobalaenoptera, †Plesiocetus, †Praemegaptera, †Protororqualus
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Myers, P. (1999) Balaenopteridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 13.03.2021 г.
- 1 2 3 Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 371, 372. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |