Кабаргавыя
| Кабаргавыя | |
Moschus moschiferus | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
| Падатрад | Жуйкавыя (Ruminantia) |
| Сямейства | Кабаргавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Moschidae Gray, 1821 | |
Кабаргавыя (Moschidae) — сямейства клясы сысуноў; уключае 1 сучасны род і 7 сучасных відаў. Гэтыя жывёлы насяляюць тэрыторыю, якая ўключае паўночны Афганістан, Пакістан, Індыю, Гімалайскае плато паўднёвага Кітая, Нэпал, Тыбэт і Паўночны Віетнам. Жывуць у лясах і хмызьняках. Самыя раньнія кабаргавыя вядомыя з алігацэна Эўропы[1][2].
Гэта маленькія жывёлы, 9–11 кг. У кабаргаў грубая поўсьць, а заднія канечнасьці даўжэй пярэдніх. У іх адсутнічаюць рогі, і іх верхнія іклы шабляпадобныя (у самак меншыя іклы). У самцоў у брушнай поласьці ёсць мускусная залоза[1][2].
Калі іх пераследуюць, гэтыя жывёлы робяць велізарныя скачкі з радыкальнымі зьменамі кірунку. Яны настолькі спрытныя, што могуць скакаць на дрэвы, дзе могуць балансаваць на тонкіх галінах, каб здабываць корм. Гэта скрытныя жывёлы, якія звычайна актыўныя ў начны час альбо раньняй раніцай, альбо позьнім вечарам. Звычайна яны адзінкавыя. Іх рацыён уключае як лісьце і галінкі, так і травяністыя расьліны. Цяжарнасьць працягваецца 5 месяцаў[1][2].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кабаргавыя (Giraffidae)
- род кабарга (Moschus)
- сучасныя віды: M. anhuiensis, M. berezovskii, M. chrysogaster, M. cupreus, M. fuscus, M. leucogaster, M. moschiferus
- вымерлыя роды: †Blastomeryx, †Longirostromeryx, †Machaeromeryx, †Parablastomeryx, †Problastomeryx, †Pseudoblastomeryx, †Dremotherium, †Pomelomeryx, †Micromeryx, †Bedenomeryx, †Friburgomeryx, †Hispanomeryx, †Hydropotopsis, †Oriomeryx
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |