Вярблюдавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вярблюдавыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
СямействаВярблюдавыя
Бінамінальная намэнклятура
Camelidae
Gray, 1821
Арэал

Вярблюдавыя[1] (Camelidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 3 сучасныя роды і 7 сучасных відаў. Вярблюдавыя упершыню з’явіліся ў Паўночнай Амэрыцы ў сярэднім эацэне і заставаліся там да міграцыі ў Эўразію ў канцы міяцэну, а ў Паўднёвую Амэрыку дабраліся параўнальна нядаўна, у позьнім пліяцэне[2][3].

Вярблюдавыя ўсе буйныя. Вага паўднёваамэрыканскіх відаў — ад 35 да амаль 100 кг. Вярблюды Старога Сьвету, аднак, значна большыя, яны важаць ад 450 да 650 кг. Форма цела вярблюдавых ад стройнай да каржакаватай, але ўсе яны маюць доўгую грацыёзную шыю; галава маленькая; ногі доўгія і стройныя. Зубная формула для (дарослых) жывёл Старога Сьвету складае 1/3, 1/1, 3/1–2, 3/3 = 32–34; а для вярблюдавых Новага Сьвету — 1/3, 1/1, 2/1, 3/3 = 30. Вярблюдавыя маюць складаны 3-камерны страўнік[2][3].

Дзікія вярблюдавыя звычайна жывуць групамі. Усе яны траваедныя. Як правіла, яны сустракаюцца ў засушлівых або паўзасушлівых раёнах і валодаюць выдатнай здольнасьцю эканоміць ваду[2][3].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вярблюдавыя (Camelidae)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
  2. ^ а б в Myers P. (2000) Camelidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.03.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 341–343. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)