Панявескі павет
Панявескі павет | |
Panevėžio Apskritis | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Панявеж |
Улучае | 6 раёнаў |
Найбуйнейшыя гарады | Панявеж, Ракішкі, Біржы, Посваль |
Дата ўтварэньня | 19 ліпеня 2004 году |
Кіраўнік | Віктар Трафімаў |
Афіцыйныя мовы | летувіская |
Насельніцтва (2004) | 295 161 (5-е месца) |
Шчыльнасьць | 37,5 чал./км² |
Плошча | 7881 км² (4-е месца) |
Месцазнаходжаньне Панявескага павету | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | LT-PN |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паняве́скі павет (па-летувіску: Panevėžio apskritis) — адзін зь дзесяці летувіскіх паветаў. Сталіцай зьяўляецца горад Панявеж. Мяжуе з Латвіяй, а таксама з Шавельскім, Ковенскім, Віленскім і Ўцянскім паветамі. Панявескі павет знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны, мае плошчу 7881 км² (зь якой 61,2% займаюць сельскагаспадарчыя землі, 26,8% — лясы, 2,6% — гарады і паселішчы, 2,5% — рэкі і азёры, 1,8 — прамысловасьць, 5,1% — іншае), і 292 376 чалавек насельніцтва.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павет дзеліцца на 6 раёнаў:
- Біржаўскі раён (сталіца Біржы)
- Купішкаўскі раён (Купішкі)
- Панявескі раён (горад Панявеж)
- Панявескі раён (сталіца Панявеж)
- Посвальскі раён (сталіца Посваль)
- Ракішкаўскі раён (сталіца Ракішкі)
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У павеце знаходзіцца 11 гарадоў, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца:
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыбытак Панявескага павету складае каля 3,4 млрд літаў. Сярэдні заробак на кожнага жыхара складае каля 10,6 тыс. літаў (2,6 тыс. даляраў). Павет выпускае каля 7% прамысловай прадукцыі краіны. 105 вытворчых прадпрыемстваў павету даюць працу 17 тыс. чалавекам. У 2000 годзе прамысловыя прадпрыемствы павету выпусьцілі прадукцыі на 1,76 млрд літаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Панявескі павет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў