Палонь
Выгляд
| Палонь | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Ганцавіцкі |
| Сельсавет | Люсінскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 149 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°40′37″ пн. ш. 26°30′15″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 161 чал. (2009) |
| колькасьць двароў | 91 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1646 |
| Паштовы індэкс | 225430 |
| Нумарны знак | 1 |
| Палонь на мапе Беларусі ± Палонь | |
Пало́нь[1] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Люсінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1921 годзе — асада ў Хатыніцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 1 дом, 10 жыхароў.
З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Люсінскім сельсавеце.
З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году — 198 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 году — 339 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 161 жыхар, 91 двор[2]
- 1999 год — 256 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107
- ↑ Ганцавіцкі краязнаўчы партал