Макава
Макава | |
трансьліт. Makava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ганцавіцкі |
Сельсавет: | Люсінскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 199 чал. (2009)[1] |
колькасьць двароў: | 97 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1646 |
Паштовы індэкс: | 225430 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′37″ пн. ш. 26°33′55″ у. д. / 52.62694° пн. ш. 26.56528° у. д.Каардынаты: 52°37′37″ пн. ш. 26°33′55″ у. д. / 52.62694° пн. ш. 26.56528° у. д. |
± Макава |
Ма́кава[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Люсінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1879 годзе ў ліку сяленьняў Малькавіцкага праваслаўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 году — вёска Хатыніцкай воласьці Пінскага павету, 9 двароў, 155 жыхароў. У 1909 г. — 31 двор, 230 жыхароў.
У 1921 годзе — вёска ў Хатыніцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 42 дамы, 249 жыхароў.
З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Люсінскім сельсавеце.
У верасьні 1943 г. фашысты спалілі вёску і загубілі 3-х яе жыхароў.
Пасьля вайны адноўлена. З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году — 487 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 472 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 199 жыхароў, 97 двароў[1]
- 1999 год — 275 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На мясцовых могілках знаходзяцца 2 брацкія магілы савецкіх партызан (у адной магіле пахаваны 2, у другой — 3 партызаны) брыгады імя Леніна Пінскага партызанскага злучэньня, якія загінулі ў 1944 г. На абедзьвюх магілах у 1967 годзе ўстаноўлены абэліскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107