Палеская сеч
Палеская сеч (Украінская паўстанчая армія Бульбы-Бараўца) (Украінская народна-рэвалюцыйная армія) | |
Поліська Січ (Українська повстанська армія Бульби-Боровця) (Українська народно-революційна армія) | |
Гады існаваньня | 1941—1944 |
---|---|
Краіна | Украінская Народная Рэспубліка |
Краіны | Урад Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні |
Тып | партызанская армія |
Колькасьць | да 10 000 (1942) |
Заступнік | Андрэй Лівіцкі |
Удзел у | Шапятоўская апэрацыя(uk) (1942) |
Вядомыя камандзіры | Тарас Бульба-Баравец |
Палеская сеч, Украінская паўстанчая армія атамана Бульбы Бараўца (УПА(а)Б-Б), Украінская народна-рэвалюцыйная армія (УНРА, зь лета 1943 року) — падпольнае вайсковае фармаваньне, створанае на Палесьсі (Паўночная Ўкраіна) ўлетку 1941 року.
Аснова арганізацыі была закладзена яшчэ ў 1940 року, а першы ўзброены атрад паўстаў з пачаткам нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1941 року. Бульбаўцы ваявалі як супраць немцаў, так і супраць савецкіх войскаў, пэрыядычна супрацоўнічаючы з адным з бакоў.
Найбольшага размаху Палеская сеч набыла ў 1942 року, калі ў яе шэрагах было ад 3-х да 10-ці тыс. ваяроў [1]. Невялікі прамежак часу паўстанцы кантралявалі частку Палесься ў раёне штабу Сечы — места Алеўску, абвясьціўшы Алеўскую рэспубліку(uk).
Утварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віталь Маслоўскі, украінскі гісторык са Львова, зазначае, што асноваю для будучых атрадаў Палескае сечы сталі аддзелы ўкраінскай паліцыі, якія сфармаваў Тарас Бульба-Баравец на Валынскім Палесьсі[2]. Атрады паліцаяў, названыя «Палескаю сечай», ваявалі супраць рэшткі чырвонаармейцаў ды малых атрадаў НКУС на поўначы Ўкраіны. Сам Бульба-Баравец у сваіх мэмуарах так апісвае паліцыю:
Наша «міліція» — це не та міліція, що її дозволяють німецькі «ортскоманданти» з розрахунку 1 міліціонер на 100 душ населення, озброєні тільки одними рушницями з забороною контакту та спільних дій міліції одного району з іншим районом. У нас в кожному більшому містечку стоїть гарнізон силою від одного до двох батальйонів, а в кожному більшому селі — щонайменше 1-2 сотні міліції з кулеметами, мінометами та з похованими гарматами. Загальним числом наша «міліція» в усьому Поліссі перевищує 10,000 вояків, не ізольованих район від району, а охоплених монолітною організацією і підпорядкованих наказам неофіційно — Головної Команди Поліської Січі УПА, а офіційно — Окружної Команди Міліції в Сарнах[3].
На першых этапах дзейнасьці Палескай сечы большасьць бульбаўцаў ваявалі супраць дробных савецкіх злучэньняў. Палесьсе лічылася бясьпечным месцам для ўкраінскіх паўстанцаў, бо немцы ставіліся да іх нэўтральна, а савецкія партызаны толькі пачыналі сваю дзейнасьць. Тарас Бульба-Баравец патрабаваў ад немцаў прызнаньня Палескае Сачы як асобнае нацыянальнае арміі. Немцы адмовіліся, аргумэнтуючы гэта тым, што яны ня маюць на гэта права і загаду ад камандаваньня Вэрмахту. Таму генэрал Кітынгер дазволіў стварыць толькі паўвайсковае фармаваньне з пашыранымі, у параўнаньні зь міліцыяй іншых раёнаў, правамі. Камандаваньне Палескай Сечы гэта задаволіла, бо яны атрымалі поўную свабоду дзеяньняў у вызначаным раёне.
Да Палескай сечы далучалася ўсё больш і больш мясцовага люду, што жадалі бараніць сваю зямлю і гаспадарку ад захопнікаў. Галоўнае камандаваньне Палескай Сечы стварыла некалькі вышкальных цэнтраў пры сваіх гарнізонах у падкантрольных ім мястэчках.
Першыя збройныя акцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя збройныя акцыі Палескай сечы абмежаваліся дзеяньнямі супраць разьбітых рэшткаў Чырвонай Арміі. Паводле ўспамінаў Бульбы-Бараўца «Саветы імгненна, у паніцы пакінулі нашыя землі, а супраць немцаў ваяваць было зарана»[4]. Такая больш-менш спакойная сытуацыя на Палесьсі дазволіла Бараўцу заняцца ўнутранымі справамі Палескай сечы.
Рыхтуючыся да актыўных баявых дзеяньняў супраць савецкіх партызанаў, Бульба-Баравец адаслаў да Беларускай народнай самаабароны дэлегацыю на чале з харунжым Пятром Даўмацюком-Налівайкам. Беларуская народная самаахова была падобная да Палескай Сечы: беларусы прагнулі здабыць незалежнасьць з дапамогаю Нямеччыны. Камандаваньне Беларускай самаабароны ўхваліла плян бульбаўцаў наконт супольных баявых дзеяньняў супраць савецкай партызанкі. Аддзеламі Беларускай самаабароны камандаваў капітан Усевалад Родзька ды ягоны заступнік паручнік Міхал Вітушка. Яны дзейнічалі пад палітычным кіраўніцтвам прафэсара Радаслава Астроўскага, які пазьней быў абраны прэзыдэнтам Беларускай цэнтральнай рады.
Аднак перад Палескаю Сечай паўстала вялікая праблема — брак каманднага складу. Каб вырашыць гэтую праблему, напрыканці ліпеня Тарас Бульба-Баравец адпраўляецца на перамовы з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры. Аднак бандэраўцы паставілі непрымальныя для Бульбы-Бараўца ўмовы: падпарадкаваньне Палескай сечы Галоўнаму штабу АУН(б). Не знайшоўшы агульнай мовы з бандэраўцамі, Тарас Бульба накіраваўся ў палітычны штаб АУН Мельніка(uk). Там пасьля трохдзённых перамоваў была складзеная дамова з васьмі пунктаў пра наладжаньне стасункаў і цеснае супрацоўніцтва між УПА Тараса Бульбы ды АУН Мельніка. Аднак АУН магла выступаць толькі як хаўрусьнік паўстанцкай арміі, а не як камандный цэнтар. Пад час перамоваў да Палескай сечы зголосилося 10 старшыняў і падстаршыняў.
Прыбыўшы ў Роўнае 5 жніўня 1941 року, Тарас Бульба сустрэўся з палкоўнікам Пятром Дзячэнкам, колішнім камандоўцам Чорных запарожцаў, і палкоўнікам Іванам Трэйкам(uk). Зь імі Тарас Бульба склаў дамову, аналягічную той, якую ўклаў з АУН(м). Дзякуючы супрацы з колішнімі афіцэрамі Арміі УНР ды зь вядомым ва Ўкраіне Пятром Дзячэнкам у Палескай сечы падняўся баявы дух, а войскі атрымалі лепшы вышкал.
Першай мэтаю перад Палескай сеччу цяпер стаяла вызваленьне Алеўска ад савецкіх войскаў. Узяцьце Алеўска было нялёгкай справай, бо падрыхтоўка і ўзбраеньне Палескай сечы ў параўнаньне з рэгулярнымі часткамі Чырвонай арміі значна прайгравала.
20 жніўня быў распачаты наступ на пазыцыі савецкіх войскаў на Палесьсі. Сілы Палескай сечы падрыхтавалі 10-15 тыс. ваяроў разам з часткамі Беларускай самааховы[4]. Паколькі савецкія войскі мелі перавагу ў тэхніцы і падрыхтоўцы, бульбаўцы не ўступалі ў адкрыты бой, а дзейнічалі окремими загонами. Атакуючы ўночы, яны наносілі ворагу цяжкія страты і хутка адступалі. 21 жніўня Алеўск быў узяты. Да канца жніўня савецкія войскі былі адкінутыя з Палесься.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Існуюць некалькі вэрсіяў пра дакладную колькасьць «бульбаўцаў»:
- ^ Віталій Масловський: З ким і проти кого воювали українські націоналісти в роки Другої світової війни. Ст. 72
- ^ Тарас Бульба: Армія без держави.
- ^ а б Тарас Бульба-Баравец: Армія без Дзяржавы (укр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тарас Бульба-Боровець. Армія без держави... — Вінніпег, Канада: 1981.
- Віталій Масловький. З ким і проти кого воювали українські націоналісти в роки Другої світової війни. — Москва: 1999.
- Медведев Д.Н. Сильные духом. — Москва: Правда, 1985.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Володимир Дзьобак. Тарас Боровець і «Поліська Січ» (укр.)
- Украінская Народна-Рэвалюцыйная Армія (УНРА)
- Расейскія партызаны і «бульбаўцы» (рас.)