Палац Агінскіх (Седльцы)
Славутасьць | |
Палацава-паркавы ансамбль у Седльцах
Pałac Ogińskich w Siedlcach | |
Краіна | Польшча |
Места | Седльцы |
Каардынаты | 52°10′10″ пн. ш. 22°17′1″ у. д. / 52.16944° пн. ш. 22.28361° у. д.Каардынаты: 52°10′10″ пн. ш. 22°17′1″ у. д. / 52.16944° пн. ш. 22.28361° у. д. |
Заснавальнік | Казімер Чартарыйскі |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Будаваньне | ???—да 1730 |
Асноўныя даты: | |
Статус | нерухомая славутасьць[d] |
Палацава-паркавы ансамбль у Седльцах | |
Палацава-паркавы ансамбль у Седльцах на Вікісховішчы |
Палац Агінскіх — палац у Седльцах.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны палац быў пабудаваны Казімерам Чартарыйскім да 1730 року на месцы старога драўлянага палацу. У 1769—1770 грунтоўны рамонт палацу правёў ягоны сын Міхал Фрыдэрык, ад якога сядлецкія ўладаньні перайшлі ягонай дачцэ Аляксандры. У 1779—1781 роках яна перабудавала палац паводле плянаў Станіслава Завадзкага, у выніку чаго палац набыў клясыцыстычны выгляд.
20 ліпеня 1783 і ў 1793 у палацы гасьціў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, сваяк Аляксандры Агінскае. Таксама тут бывалі Тадэвуш Касьцюшка, Францішак Карпінскі, Юльян Урсын Нямцэвіч, Францішак Дыянізі Князьнін.
З 1774 Аляксандра пачала ставіць у сядзібе п’есы. Адным зь першых твораў стаў «Пігмаліён» паводле Ж.-Ж. Русо. Упершыню ў Рэчы Паспалітай у сцэнічнай форме быў прадстаўлены цыганскі фальклёр у камічнай опэры Францішка Князьніна «Цыганы» з музыкай ейнага мужа Міхала Казімера Агінскага. Таксама праходзілі ў палацы балі, вечары паэзіі і канцэрты.
Па сьмерці Аляксандры Агінскай у 1798 року ўласьніцай седлецкага маёнтку стала Ізабэла Чартарыская, якая памяняла яго на ўрадавыя землі на Любельшчыне. У сувязі з гэтым у 1804 Седльцы сталі ўрадавым местам, а палац — грамадзкім аб’ектам. Да 1912 тут разьмяшчалася сядзіба губэрнскіх уладаў, пасьля Першай сусьветнай вайны — біскупская курыя і гімназія, у 1939—1944 штаб нямецкіх войскаў.
У 1944 палац згарэў. У 1950 року палац быў адбудаваны з новым інтэр’ерам. У 1960 адбыўся рамонт.
Ад 2006 року будынак займае Прыродна-гуманістычны ўнівэрсытэт.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Michalec, Danuta. Aleksandra Ogińska, Muzeum Okręgowe w Siedlcach, 1999
- Piotr Ługowski. «Aby to mogło być ubogo, a chędogo, w proporcji moich możliwości». Przemiany siedleckiego pałacu Aleksandry Ogińskiej w świetle źródeł archiwalnych, [w:] LAUDATOR TEMPORIS ACTI. Studia z dziejów sztuki i kultury ofiarowane Księdzu Doktorowi Janowi Niecieckiemu w 65. rocznice urodzin, Lublin 2015, s. 219—232.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац Агінскіх (Седльцы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Помнікі архітэктуры Седльцаў (пол.)