Конскі каштан звычайны
Выгляд
Конскі каштан звычайны (лац. Aesculus hippocastanum) — лістападнае дрэва сямейства конскакаштанавых.
Вышыня да 15-30 м. Крона раскідзістая. Лісьце пальчатаскладанае, на доўгіх чараньках. Кветкі белыя, у прамастойных пірамідальных суквецьцях. Плод - каробачка, пакрытая калючкамі. Садовыя формы адрозьніваюцца сылюэтам кроны, афарбоўкай лісьця і кветак.
Радзіма Балканская паўвыспа.
На Беларусі конскі каштан інтрадукаваны, выкарыстоўваецца на азеляненьне гарадоў і пасёлкаў. Цьвіце ў траўні-чэрвені.
Кара, кветкі і плады ўжываюцца ў лекавых мэтах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Конскі каштан звычайны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |