Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў (Дукора)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў
| |
Сядзіба Ашторпаў. Н. Орда, 4 ліпеня 1876 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дукора |
Каардынаты | 54°04′48.22″ пн. ш. 27°40′50.17″ у. д. / 54.0800611° пн. ш. 27.6806028° у. д.Каардынаты: 54°04′48.22″ пн. ш. 27°40′50.17″ у. д. / 54.0800611° пн. ш. 27.6806028° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў | |
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Дукоры. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне гістарычнага мястэчка. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаўся з палаца, царквы, флігеля, уязной брамы, гаспадарчых пабудоваў і парку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сядзіба ў Дукоры знаходзілася ў валоданьні Ашторпаў, з 1874 году — Гартынгаў. Мураваны палац збудавалі ў пачатку XIX ст.
У 1918 годзе палац перарабілі пад школу. За часамі Другой сусьветнай вайны савецкія партызаны пад камандаю Мікалая Пакроўскага зьнішчылі палац.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац — мураваны 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Паверхі падзяляў карнізны пас, сьцены завяршаў разьвіты антаблемэнт. Прастакутныя вокны аздабляліся ліштвамі. Галоўны фасад вылучаўся манумэнтальным 4-калённым портыкам на вышыню абодвух паверхаў з трыкутным франтонам у завяршэньні і прасторным бальконам на другім паверсе. Да абодвух тарцоў палацу далучаліся 1-павярховыя прастакутныя ў пляне аранжарэі з шырокімі аконнымі праёмамі. Усе аб’ёмы былі пад 2-схільнымі дахамі. У палацы існавала шмат жылых і парадных пакояў, бібліятэка на некалькі тысячаў тамоў, архіў і іншыя памяшканьні. Захоўвалася вялікая калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (у тым ліку карціны Францішка Смуглевіча, Яна Дамеля). Лявон Ашторп трымаў аркестар.
Флігель — амаль квадратны ў пляне 2-павярховы мураваны будынак, завершаны нізкім 4-схільным дахам. Падзяляецца на два ярусы (ніжні аздадбляецца гарызантальным рустам, верхні гладкі з руставанымі лапаткамі з кутоў). Плян анфілядны.
Брама — мураваны 2-ярусны вежападобны будынак. Ніжні ярус, у якім абапал праезду знаходзіцца вартоўня, мае круглыя вокны і аркавыя парталы. Верхні асноўны ярус — квадратная ў пляне вежа, пастаўленая на ніжні чацьвярык і завершаная 4-франтонным дахам з шпілем. Мае рысы несапраўднай готыкі і клясыцызму. У верхняй частцы знаходзіўся гадзіньнік[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1910 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
травень 1930 г.
-
1932 г.
-
травень 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Брама
-
Стайня
-
Стайня
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Якімовіч Ю. Дукорская сядзіба // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 207.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.