Пагадненьне пра раньняе паведамленьне пра радыяцыйную аварыю
| Пагадненьне пра раньняе паведамленьне пра радыяцыйную аварыю | |
| Падпісаная | 26 верасьня 1986 |
|---|---|
| · месца | |
| Набыла моц | 27 кастрычніка 1986 |
| · умовы | тры ратыфікацыі |
| Падпісанты | 69 |
| Бакі | 119 (чатыры дэнансавалі) |
| Месца захаваньня | Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі |
| Статус | дзейнае |
| Мовы | ангельская, арабская, гішпанская, кітайская, расейская, француская |
| https://www.iaea.org/publications/documents/treaties/convention-early-notification-nuclear-accident | |
Пагадне́ньне пра ра́ньняе паведамле́ньне пра радыяцы́йную ава́рыю — падрыхтаваная Міжнародным агенцтвам атамнай энэргіі (МАГАТЭ) міжнародная дамова 1986 року, паводле якой дзяржавы-падпісанты пагадзіліся паведамляць пра якія-кольвек радыяцыйныя аварыі, што адбыліся на іхняй тэрыторыі і могуць паўплываць на іншыя дзяржавы. Гэтая дамова, а таксама Пагадненьне пра дапамогу ў выпадку радыяцыйнай аварыі ці радыёлягічнай небясьпекі, былі прынятыя непасрэдна ў зьвязку з Чарнобыльскай катастрофай у красавіку 1986 року.
Згаджаючыся з Канвэнцыяй, дзяржава пагаджаецца, што пры любым ядзерным ці радыяцыйным здарэньні на сваёй тэрыторыі, які патэнцыйна можа закрануць іншую дзяржаву, яна неадкладна абвяшчае пра гэта МАГАТЭ і іншыя дзяржавы, якія могуць апынуцца ў небясьпецы. У справаздачы неабходна падаць час здарэньня, месца і ацэначную колькасьць выкінутай радыяцыі.
Канвэнцыя была складзеная і падпісаная на спэцыяльнай сэсіі генэральнай канфэрэнцыі МАГАТЭ 26 верасьня 1986; сэсія была скліканая з прычыны Чарнобыльскай катастрофы, якая здарылася 5 месцаў таму. Адказныя за аварыю на Чарнобыльскай АЭС — Савецкі Саюз і Ўкраінская ССР — абедзьве падпісалі дамову і неўзабаве яе ратыфікавалі. Пасьля трэцяй ратыфікацыі (27 кастрычніка 1986) Канвэнцыя, падпісаная 69 дзяржавамі, набыла моц.
Паводле стану на 2016 рок Пагадненьне ратыфікавалі 119 дзяржаваў; асобна далучыліся да яго Эўрапейская супольнасьць па атамнай энэргіі, Арганізацыя па харчаваньні і земляробстве ААН, Сусьветная арганізацыя здароўя і Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя. Баўгарыя, Вугоршчына, Манголія і Польшча сьпярша ратыфікавалі дамову, але пазьней дэнансавалі яе. Багамы, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Зымбабвэ, Кот д’Івуар, Нігер, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя, Сьвяты Сталец і Сьера-Леонэ падпісалі, аднак не ратыфікавалі Канвэнцыю.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зьвесткі (анг.) на бачыне МАГАТЭ
- Тэкст Пагадненьня на ўсіх мовах