Павал Чалядка
Павал Чалядка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сакавіка 1993 (30 гадоў) Баранавічы, Беларусь | |
Рост | 177 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арлента | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2013 2014 2015 2016 2017—2018 2019 2020 2021— |
Славія Мазыр Дняпро Магілёў Дынама Берасьце Тарпэда-БелАЗ Жодзін Славія Мазыр Рух Берасьце Маларыта Арлента |
67 (1) 26 (0) 23 (0) 14 (0) 36 (2) 29 (0) 19 (2) 61 (3) |
Зборныя | ||
2013 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Па́вал Чаля́дка (нарадзіўся 3 сакавіка 1993 году, Баранавічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клюбу «Арлента».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросьце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спэцыяльную футбольную клясу Менскай сувораўскай вучэльні, дзе з пачатковай сваёй пазыцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флянгавага абаронцу. Трэнэрам Паўла ў вучэльні стаў Юры Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў мазырскую «Славію».
Першую палову сэзону 2011 году Чалядка прапусьціў з-за траўмы, пасьля стаў зьяўляцца ў складзе мазыранаў, пераважна выходзячы на замену. У 2012 годзе стаў трывалым гульцом асновы, правёўшы ўсе 30 матчаў свайго клюбу ў лізе. Звычайна выкарыстоўваўся ў якасьці левага абаронцы. У сэзоне 2013 году стаў радзей зьяўляцца на полі, а пазьней страціў месца ў аснове.
У лютым 2014 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[1]. У магілёўскім клюбе стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага абаронцы. Па выніках сэзону «Дняпро» страціў месца ў вышэйшай лізе. У лютым 2015 году кантракт з магілёўскім клюбам быў разарваны[2], і неўзабаве Павал перайшоў у склад берасьцейскага «Дынама»[3]. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[4]. У студзені 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію»[5]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[6].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 0 |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 |
2018 | Першая ліга | 21 | 2 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Днепр» подписал Павла Челядко и продлил соглашения с Бордуковым и Журовым. Football.by(рас.)
- ^ «Днепр» расстался с Павлом Челядко. Football.by(рас.)
- ^ Брестское «Динамо» подписало Павла Челядко. Football.by(рас.)
- ^ Каршакевич и Челядко подписали контракты с «Торпедо-БелАЗ»(рас.)
- ^ Андрей Василец: «Жук вроде согласился остаться, но ему поступило предложение и сейчас Влад его рассматривает»(рас.)
- ^ Челядко перешел в «Рух»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Маларыта»
- Футбалісты клюбу «Арлента» Радзынь-Падляскі