Павал Пампуха
| Павал Пампуха | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1995[1][2] (30 гадоў) | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ніва Доўбізна | |
| Нумар | 29 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | Дынама Берасьце | 7 (0) |
| 2015 | → Кобрынь | 10 (1) |
| 2016 | → Баранавічы | 9 (4) |
| 2017 | Спарта Брадніца[d] | 14 (6) |
| 2018—2019 | Рух Берасьце | 49 (26) |
| 2020 | Маларыта[d] | 21 (19) |
| 2021— | Ніва Доўбізна | 132 (112) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Па́вал Пампу́ха (нар. 26 чэрвеня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Ніва» з Доўбізны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2012 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады гэтак і не дэбютаваў у ейным складзе. Сэзон 2015 году распачаў у арэндзе ў «Кобрыне», а ў ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[3]. 9 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Менску» (1:2).
У жніўні 2016 году на правах арэнды перайшоў у «Баранавічы»[4]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў берасьцейскае «Дынама» і ў лютым 2017 году накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5], але ён скончыўся беспасьпяхова, і неўзабаве Пампуха стаў гульцом клюба чацьвертага польскага дывізіёну «Спарта» з Брадніцы.
З пачатку 2018 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Рухам»[6], зь якім у сакавіку склаў кантракт. З 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог ёй прабіцца ў Першую лігу. У сэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену, разам з «Рухам» выйшаў у Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да маларыцкага клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі. У 2021 годзе стаў гульцом іншага клюбу Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Кобрынь | 2015 | Першая ліга | 10 | 1 |
| Дынама Берасьце | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 | |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
| Баранавічы | Першая ліга | 9 | 4 | |
| Рух | 2018 | Другая ліга | 27 | 20 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ FootballFacts.ru (рас.)
- ↑ Soccerway (мн.)
- ↑ Нечаев, Пампуха и Демков вернулись в брестское "Динамо" из аренды в "Кобрине"
- ↑ Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи»(недаступная спасылка)
- ↑ На просмотре в "Волне" форвард из "Динамо-Брест"
- ↑ Вторая лига. Старт сезона. Чемпионат в чьем-то уме (рас.)
- ↑ "Рух" расстался с Пампухой
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- laczynaspilka.pl (пол.)
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Ніва» Доўбізна
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Кобрынь»
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Спарта» Брадніца
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Маларыта»
- Беларускія футбалісты