Павал Дзямідчык
| Павал Дзямідчык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 студзеня 1996[1] (30 гадоў) | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Друць[d] | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Шахцёр Салігорск | |
| 2016 | → Слуцак | 3 (1) |
| 2017 | Смаргонь | 15 (3) |
| 2017 | Смалявічы | 15 (2) |
| 2018—2019 | Смаргонь | 38 (6) |
| 2019 | Ерэван | 11 (0) |
| 2020 | Ашмяны-БДУФК | 25 (10) |
| 2021 | Арсэнал Койданаў | 7 (0) |
| 2022 | Жодзін-Паўднёвы | 0 (0) |
| 2023—2024 | Друць[d] | 5 (1) |
| 2024—2025 | Энэргетык-БДАТУ | |
| 2025— | Друць[d] | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Па́вал Дзямі́дчык (нар. 30 студзеня 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Энэргетыка»-БДАТУ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец СДЮШАР Капылю. Па гульнявому амплюа часьцей называецца нападнікам, аднак у шэрагу крыніц уважаецца абаронцам або паўабаронцам. У 2012—2015 гадах выступаў у першынстве дублёраў за моладзевую каманду салігорскага «Шахцёра», згуляўшы у ім 64 матчы і правёўшы 10 галоў. Сэзон 2016 году пачаў у моладзевым складзе «Слуцку», дзе ў 2016 годзе згуляў 24 матчы і забіў 5 галоў у першынстве дублёраў. Дэбютны матч у Найвышэйшай лізе за асноўны склад «Слуцку» згуляў 23 траўня 2016 году супраць «Крумкачоў», замяніўшы на 82-й хвіліне івуарыйскага легіянэра Гнаарэ Крызо. Першым голам у чэмпіянаце адзначыўся 15 чэрвеня 2016 году ў браму «Менску». Усяго за сэзон Найвышэйшай лігі згуляў 3 матчы, у якіх выходзіў на замены.
У сакавіку 2017 году падпісаў кантракт з «Смаргоньню»[2], якая на той час спаборнічала ў Першай лізе. Быў гульцом асноўнага складу каманды, аднак у ліпені 2017 году перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3][4]. У складзе гэтага клюбу стаў срэбраным прызэрам Першай лігі 2017 году. У пачатку 2018 году вярнуўся ў «Смаргонь»[5], дзе правёў паўтары сэзону. У жніўні 2019 году перайшоў у армянскі клюб «Ерэван»[6], але празь некаторы час клюб быў расфармаваны. Пасьля вярнуўся на радзіму, дзе цягам некалькіх сэзонаў бараніў колеры камандаў Першай лігі, як то «Ашмяны»-БДУФК і «Арсэналу». У 2023 годзе прыяднаўся да другалігавай «Друці».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Слуцак | 2016 | Найвышэйшая ліга | 3 | 1 |
| Смаргонь | 2017 | Першая ліга | 15 | 3 |
| Смалявічы-СТІ | 15 | 2 | ||
| Смаргонь | 2018 | Першая ліга | 27 | 5 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pavel Demidchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Дмитрий Быков и Павел Демидчик подписали контракты со «Сморгонью» (рас.)
- ↑ Демидчик перешел в «Смолевичи-СТИ» (рас.)
- ↑ Футбол. Чемпионат Беларуси. Первая лига. Форвард Демидчик стал игроком клуба «Смолевичи»-СТИ. Прессбол.
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ Нападающий «Сморгони» перешел в армянский клуб (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Друць» Бялынічы
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Ерэван»
- Футбалісты клюбу «Ашмяны»-БДУФК
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Жодзін-Паўднёвы»
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДАТУ Менск
- Беларускія футбалісты