Перайсьці да зьместу

Павал Ахрамчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Ахрамчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1993(1993-06-18)[1] (31 год)
Рост 190 см[3]
Вага 80 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Паперпрам
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Менск-2 39 (0)
2015—2016 Смалявічы 30 (0)
2017 Мікашэвічы 19 (0)
2018 Смалявічы 0 (0)
2019—2020 Мікашэвічы 22 (0)
2020—2021 Белшына 12 (0)
2022—2024 Смаргонь 53 (0)
2024—4 Паперпрам 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 лістапада 2024.

Па́вал Аляксандравіч Ахрамчу́к (нар. 18 чэрвеня 1993) — беларускі футбаліст, брамнік «Смаргоні».

Выхаванец футбольнай акадэміі клюбу «Менск». У 2013 годзе брамнік быў пераведзены ў каманду «Менск-2», дзе гулец і дэбютаваў у матчы Першай лігі супраць клюбу «Бярозы-2010». Ахрамчук адразу ж зачапіўся за асноўны складу клюбу. На наступны год гулец страціў месца ў браме, застаючыся на лаве запасных, але часам зьяўляючыся на апошнім рубяжы абароны дружыны. Пасьля сэзону «Менск-2» быў расфармаваны, таму брамнік вольным агентам далучыўся да «Смалявічаў-СТІ». Не зважаючы на тое, што пераход у клюбу Менскай вобласьці адбыўся яшчэ ў лютым 2015 году, першы матч у колерах новай каманды футбаліст згуляў толькі 24 траўня ў матчы Першай лігі супраць «Гарадзеі». Адразу ж пасьля гэтага стаў выбарам нумар адзін трэнэра Дзьмітра Навіцкага, а потым і ягонага пераемніка Аляксандра Бразевіча. На пачатку сэзону 2016 году гулец падоўжыў супрацу з клюбам, але страціў месца ў першай адзінаццатцы. Толькі ў другой палове сэзону Ахрамчук вярнуў сабе месца ў браме.

У сакавіку 2017 году далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту», дзе быў галоўным брамнікам клюбу. Праз год гулец вярнуўся ў «Смалявічы», якія сэзон 2018 году праводзілі ў Найвышэйшай лізе. Футбаліст быў толькі трэцім брамнікам каманды, прагуляўшы канкурэнцыю Анатолю Цімафееву і Яўгену Абрамовічу. Брамнік толькі аднойчы зьявіўся на полі ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды», які скончыўся на карысьць «Смалявічаў» зь лікам 2:3. У студзені 2019 году Ахрамчук праглядаўся ў гарадзенскім «Нёмане», але вынікаў гэта не прынесла[5]. Пазьней вярнуўся ў мікашэвіцкі «Граніт». Першы матч па вяртаньні згуляў 13 красавіка 2019 году супраць гомельскага «Лякаматыву». Адразу быў асноўным брамнікам клюбу, але ў другое палове сэзону страціў месца ў браме, саступіўшы яго Максіму Хутко. У 2020 годзе вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, а ў ліпені далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[6]. Дэбют за клюб прыпаў на матч Кубка Беларусі супраць рэчыцкага «Спадарожніка». У наступным быў рэзэрвовым брамнікам, але 28 лістапада 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць берасьцейскага «Руху». Паводле вынікаў сэзону «Белшына» страціла месца ў элітным дывізіёне, а ў сьнежні гулец пакінуў клюб[7].

Гулец шукаў варыянты працягу кар’еры, але ў выніку вярнуўся да бабруйскай каманды. У сэзоне 2021 году, у якім клюб спаборнічаў ужо ў Першай лізе, брамнік згуляў 11 матчаў, чаргуючы матчы з Аляксеем Харытановічам. «Белшына» вярнула сабе месца ў Найвышэйшай лізе, але ў лютым 2022 году Ахрамчук склаў працоўную ўгоду з «Смаргоньню». У новым клюбе брамнік стаў фактычна недатыкальным нумарам адзін, адгуляўшы ўсе 24 матчы клюбу ў Першай лізе. Пасьля прасоўваньня смаргонцаў у найвышэйшы дывізіён Павал працягнуў абараняць клюбу браму ў матчах. У дэбютным матчы сэзону супраць сваёй колішняй каманды «Белшыны» даў рады і цудоўна правёў сустрэчу, дзякуючы чаму трапіў у сымбалічную зборную 1-га туру[8]. У адсутнасьць Крыстыяна Інтсоэна і Сяргея Ўсені выконваў у чатырох матчах лігі ролю капітана дружыны. Цягам усяго сэзону футбаліст быў першым брамнікам краіны. У лютым 2024 году Ахрамчук падоўжыў кантракт з «Смаргоньню»[9].

У лістападзе 2010 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 18 гадоў), дзе потым на працягу году меў ролю рэзэрвовага брамніка. У верасьні 2011 году гулец дэбютаваў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы. У кастрычніку 2011 году Ахрамчук разам зь юнацкай зборнай браў удзел у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы да 19 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]