Отан Гедэман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Отан Гедэман
Otton Hedemann
Otton Hedemann.jpg
Нарадзіўся 29 красавіка 1887
в. Мнішчызна, Рэчыцкі павет Менскай губэрні
Памёр 18 траўня 1937 (50 гадоў)
Вільня
Навуковая сфэра гісторык
Альма-матэр Гомельская гімназія і Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі

О́тан Ге́дэман (па-польску: Otton Hedemann; 29 красавіка 1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага павету Менскай губэрні[1], Расейская імпэрыя, цяпер Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці[2] — 18 траўня 1937, Вільня, Польская рэспубліка[3]) — беларускі і польскі гісторык, краязнаўца, пэдагог.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў ваколіцах Менску ў сям’і датчаніна Магнуса Яна Гедэмана і полькі Ядвігі з Андрыеўскіх. Бацька працаваў інжынэрам-мэліяратарам. Скончыў гімназію ў Гомлі, за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з Кіеўскага ўнівэрсытэту. Вярнуўся ў бацькоўскі фальварак пад Гомлем. Па сканчэньні I сусьветнай вайны бальшавікі адабралі маёнтак, і Отан з жонкай і дзецьмі зьехаў у II Рэч Паспалітую. З 1922 року працаваў настаўнікам гісторыі ў браслаўскай гімназіі. З пачатку 1930-х — у Друі.

Хварэў на сухоты[4]. Памёр у Вільні пасьля перанесенай апэрацыі[3].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьбіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, сярэдняга Падзьвіньня, Белавескай пушчы. Выдаў кнігі пра Дзісну, Друю, Глыбокае, Браслаў, Браслаўскі павет[5]. На старонках месячніка „Echa Leśne” зьмяшчаў артыкул па гісторыі Белавескай пушчы, складзеных на аснове архіваў. Апошняя праца пра Белавескую пушчу пабачыла сьвет ужо па ягоным сконе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 року на будынку Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музэю адкрытая памятная дошка Отану Гедэману[1][6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Календарь памятных дат Браславщины на 2017 год(рас.) Портал браславского региона Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  2. ^ Гедэман, Ота Магнусавіч (гісторык ; 1887—1937) Сводный электронный каталог бібліотек Беларусі. Нацыянальная біблітэка Беларусі. Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  3. ^ а б Zgon historyka polsko-duńskiego w Wilnie // Gazeta Lwowska. — 20 maja 1937. — № Nr 110. — С. 1.
  4. ^ Аўчыньнікава, Раіса (16 красавіка 2013) Магнус Гедэман - метэаролаг з Васілевіч Блог Раісы Аўчыньнікавай. Геоверсум. Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  5. ^ Г. А. Каханоўскі. Гедэман Ота Магнусавіч // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. - С. 503
  6. ^ Хітроў, Аляксандар (18 чэрвеня 2012) Представители девяти стран приняли участие в празднике традиционной культуры "Браславские зарницы-2012"(рас.) Фотохроніка Беларусі. БелТА. Праверана 30 сакавіка 2020 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]