Падтэкст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падтэ́кст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказваньня ці твору ў цэлым. Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, безь яго нельга ўявіць байку, прытчу. Разам з тым падтэкст шырока выкарыстоўваецца ў драматургіі й тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле К. Станіслаўскага, часта «адчуваюць і думаюць ня тое, што гавораць», а таксама ў паэзіі (напрыклад, творчасьць М. Танка апошніх дзесяцігодзьдзяў), прозе (г. зв. «прынцып айсбэрга» Э. Гэмінгўэя, калі чытач павінен дадумваць тое, пра што вельмі скупа паведаў пісьменьнік).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]