Нім
| Нім | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Дэвіз | COLNEM | ||
|---|---|---|---|
| Краіна | Францыя | ||
| Рэгіён | Аксытанія | ||
| Дэпартамэнт | Гар | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| mayor of Nîmes[d] | Жан-Поль Фурнье[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 56 м[2] | ||
| Каардынаты | 43°50′00″ пн. ш. 4°21′00″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 466 | ||
| Паштовы індэкс | 30000[4] і 30900[4] | ||
| Сайт | nimes.fr (фр.) | ||
| Нім на мапе Францыі Нім | |||
Нім (па-француску: Nîmes, па-аксытанску: Nimes) — горад на поўдні Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Гар, у рэгіёне Аксытанія. У 2021 годзе колькасьць насельніцтва складала 148 104 чалавекі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нім разьмешчаны на мяжы Праванса, у 35 км на поўнач ад міжземнаморскага ўзьбярэжжа, у 20 км на захад ад Роны, ля падножжа плято Гарыг.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нім (лац. Nemausus) у старажытнасьці быў сталіцай гальскага племені Волька-арэкомікаў, якія былі заваяваны рымлянам ў 121 годзе да н. э. На месцы кельцкага селішча імпэратар Актавіян Аўгуст заснаваў новы горад. Дзякуючы ўдаламу месцазнаходжаньню ў вінаробным рэгіёне й прадастаўленым імпэратарамі прывілеям, Нім стаў адным з самых буйных гарадоў Паўднёвай Францыі. У V стагодзьдзі яго разрабавалі вандалы й вэстготы, за якімі ў VIII стагодзьдзі прыйшлі арабы, выгнаныя ў 737 годзе.
З X стагодзьдзя Нім уваходзіў ва ўладаньні графаў Тулюскіх, быў агменем руху альбігойцаў. У 1229 годзе далучаны да дамэну караля Францыі. У XVI стагодзьдзя грамадзяне прынялі пратэстантызм. Пасьля адмены Нанцкага эдыкта тут назіраліся хваляваньні гугенотаў.
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Палін Ляфон (1963—1988)— француская кінаакторка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-18qkrr/N%C3%AEmes/?zoom=19¢er=43.83651%2C4.36028&popup=43.83671%2C4.36014
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- 1 2 Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |