Ніка Штурм
| Ніка Штурм | ||
|---|---|---|
| Рост | 189 см[1] | |
| Вага | 94 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны нападнік, нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 3 траўня 1995[1] (30 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Мінэсота Ўайлд | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2019 — цяпер | |
Ні́ка Штурм (па-нямецку: Nico Sturm; нар. 3 траўня 1995 году) — нямецкі хакеіст, правы нападнік клюбу «Мінэсота Ўайлд» з Нацыянальнай хакейнай лігі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў гуляць у хакей на радзіме, але хутка зьехаў у Паўночную Амэрыку, дзе абараняў колеры шэрагу мясцовых юнацкіх камандаў. Таксама гуляў за каманду Ўнівэрсытэту Кларксана. Як вольны агент бяз драфту Штурм прыцягнуў увагу ў Нацыянальнай хакейнай лізе, склаўшы аднагадовы кантракт пачаткоўца на рэшту сэзону 2018—2019 гадоў з клюбам «Мінэсота Ўайлд»[2]. Хакеіст адразу ж далучыўся да каманды, дэбютаваўшы ў лізе 4 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Бостан Бруінз»[3]. У наступным сэзоне пераважна гуляў за фарм-клюб «Аёва Ўайлд» з Амэрыканскай хакейнай лігі. 15 сакавіка 2022 году быў абменяны ў «Каларада Эвэланш» на Тайсана Джоста[4]. 26 чэрвеня 2022 году Штурм дапамог «Эвэланш» здабыць свой першы за 21 год Кубак Стэнлі. На тле посьпеху з «Эвэланш» 13 ліпеня 2022 году немец у якасьці вольнага агента падпісаў трохгадовы кантракт на 6 мільёнаў даляраў з «Сан-Хасэ Шаркс»[5]. У сакавіку 2025 году прыяднаўся да «Флорыды Пантэрз», але ўлетку вярнуўся да шыхтаў «Мінэсоты Ўайлд».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45152/germany — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ «Wild signs Nico Sturm to one-year, entry-level contract». NHL.
- ↑ «Sturm has memorable NHL debut with Wild». Star Tribune.
- ↑ «Avalanche acquires Nico Sturm from Wild». NHL.
- ↑ «Sharks sign forward Nico Sturm». NHL.