Парыская абсэрваторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 48°50′11.18″ пн. ш. 2°20′11.42″ у. д. / 48.8364389° пн. ш. 2.3365056° у. д. / 48.8364389; 2.3365056

Паўночны фасад. Статуя Урбэна Левэр’е
Будынак абсэрваторыі ў Мёдоне (ацалелеўшы ад разбуранага каралеўскага палаца)

Пары́ская абсэрвато́рыя (па-француску: Observatoire de Paris ) — астранамічная абсэрваторыя ў Парыжы, Францыя. Дыямэтар галоўнага тэлескопу 38 сантымэтраў. Заснавана ў 1667 годзе па ўказу Людовіка XIV (абноўлены будынак быў ўрачыста адкрыты ім 1 траўня 1682), зьяўляецца самай старой зь дзейсных у сьвеце.

Найбуйнейшы інструмэнт абсэрваторыі — падвойны фотавізуальны рэфрактар ​​(дыямэтар аб’ектыва візуальнага рэфрактар​​-83 см, астрографа-63 см, фокусная адлегласьць абодвух — 17 мэтраў). Інструмэнт, які атрымаў назву Grand Lunette, быў усталяваны ў філіі абсэрваторыі ў Мёдоне ў 1895 г. Праз абсэрваторыю праходзіць Парыскі мэрыдыян.

Выбітныя дасьледнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]