Зоран Заеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зоран Заеў
1 чэрвеня 2017 — 3 студзеня 2020
Папярэднік Эміл Дзімітрыеў[d]
Наступнік Олівэр Спасаўскі[d]
30 жніўня 2020 — 16 студзеня 2022
Папярэднік Олівэр Спасаўскі[d]
Наступнік Дзімітар Кавачэўскі
22 сакавіка 2005 — 22 сьнежня 2016
30 сьнежня 2016 — 31 траўня 2017
Наступнік Сашка Атанасаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 кастрычніка 1974(1974-10-08)[1][2] (49 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Зорыца Заева[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Зоран За́еў (па-македонску: Зоран Заев) — паўночнамакедонскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з траўня 2017 году па студзень 2020 году, а таксама з жніўня 2020 году па студзень 2022 году[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па палітычнай дзейнасьці займаўся прадпрымальніцтвам у родным месьце Струміцы. Яшчэ ў 1996 годзе стаў сябрам Сацыял-дэмакратычнага зьвязу Македоніі. Быў абраны ў парлямэнт краіны, дзе засядаў з 2003 па 2005 гады. Пасьля займаў пасаду мэра роднай Струміцы, а таксама пэўны час займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта партыі. Пасьля адстаўкі Бранка Црвэнкоўскага палітык быў быў прызначаны новым лідэрам партыі ў 2013 годзе.

Пасьля паразы на парлямэнцкіх выбарах 2014 году Заеў выступіў з абвінавачаньнямі ў фальсыфікацыі выбараў і пастанавіў, што ягоная партыя будзе дзеіць як непарлямэнцкая апазыцыя. У 2015 годзе ён апублікаваў незаконна здабытыя тэлефонныя размовы высокапастаўленага дзяржаўнага чынавенства, якія ўтрымлівалі прыкметы арганізаванай злачыннасьці. У тым жа годзе ён склаў Пржынскае пагадненьне, якое прадугледжвала стварэньне тэхнічнага ўраду дзеля правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў 2016 году. Пасьля гэтых выбараў Заева партыя сфармавала парлямэнцкую большасьць у кааліцыі з Дэмакратычнай уніі за інтэграцыю і Альянсам дзеля албанцаў. У якасьці прэм’ер-міністра ён выступаў за далучэньне Паўночнай Македоніі да Эўрапейскага Зьвязу. Як кіраўнік дзяржавы склаў з Грэцыяй Прэспанскае пагадненьне, разьвязаўшы даўнюю спрэчку аб назьве краіны, дзякуючы чаго шлях аб далучэньні Паўночнай Македоніі да Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы.

На пачатку 2022 году саступіў пасаду прэм’ер-міністра свайму аднапартыйцу Дзімітру Кавачэўскаму.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Zoran Zaev // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Zoran Zaev // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ «Heads of State, Heads of Government and Ministers for Foreign Affairs». Protocol and Liaison Service, United Nations.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]