Перайсьці да зьместу

Нэўрацыркуляторная дыстанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нэўрацыркуляторная дыстанія
Сынонімы вэгета-ссудзінная дыстанія
Спэцыяльнасьць нэўралёгія
Сымптомы слабасьць і галаўны боль
Ускладненьні гіпэртанія, гіпатанія
Віды сардэчы, дыхальны, дысдынамічны, тэрмарэгуляторны і дыспэпсічны
Прычыны інфэкцыя, стрэс і шкодныя ўмовы працы
Фактары рызыкі атлусьценьне, шкодныя звычкі
Мэтад дыягностыкі электракардыяграма, рэнтгенаграфія грудзей
Прафіляктыка высыпаньне, 4-разовае харчаваньне і штодзённая разьмінка
Лячэньне масаж, гразелячэньне і псыхатэрапія
Лекі настойкі валяр’яну, сардэчніку і жэньшэню

Нэўрацыркулято́рная дыстані́я (НЦД) — разлад рэгуляцыі ссудзіннага тонусу.

Немач прадухіляюць дастатковае высыпаньне, 4-разовае харчаваньне зь перавагай гародніны і садавіны і адмова ад шкодных звычак на карысьць штодзённай разьмінкі дзеля пераадоленьня стрэсу. Варта штодня гуляць на сьвежым паветры, пазьбягаць дадаваньня солі ў ежу і захоўваць здаровую вагу. Пры НЦД з паніжаным крывяным ціскам (гіпатанія) карысна на сьняданак і ў абед выпіваць па кубку моцнай гарбаты або кавы (бяз цукру)[1].

Нядужасьць выклікаюць інфэкцыя, стрэс і шкодныя ўмовы працы[1].

Пры немачы адзначаюцца слабасьць, хуткая стамляльнасьць, плаксівасьць, раздражняльнасьць і галаўны боль. Паводле праяваў вылучаюць наступныя віды НЦД: 1) сардэчны — боль у сэрцы, сэрцабіцьцё, заміраньне ў сэры і перабоі ў сэрцы; 2) дыхальны — пачашчанае дыханьне, немагчымасьць зрабіць глыбокі ўжых і нечаканыя глыбокія ўдыхі; 3) дысдынамічны — павышэньне або паніжэньне артэрыяльнага ціску; 4) тэрмарэгуляторны — павышэньне тэмпэратуры цела да +37°С — +38°С або паніжэньне да менш як +35°С на кароткі (прыступ) або працяглы тэрмін, ці пастаянна; 5) дыспэпсічны — боль у жываце, млосьць, ваніты, адрыжка і парушэньне рухавасьці кішачніка праз стрэс[1].

Для выяўленьня нядужасьці праводзіцца да 7 абсьледаваньняў у кардыёляга, нэўроляга і эндакрыноляга: электракардыяграма, рэнтгенаграфія грудной клеткі, ультрагукавое дасьледаваньне сэрца, брушной поласьці і шчытападобнай залозы, артастатычная проба, аналіз крыві на гармоны і содневы нагляд за артэрыяльным ціскам[1].

Нядужасьць лекуюць пры дапамозе найстоек валяр’яну і сардэчніку, якія аднаўляюць працу сэрца. Таксама прызначаюць электрасон і электрафарэз, масаж шыйнага і груднога аддзелаў хрыбетніка, а таксама азотныя, вуглякіслыя і радонавыя ванну і душ, абгортваньне і абліваньне. Урэшце для трываласьці да стрэсу і заразных хваробаў прапісваюць настойку жэньжэню. Пры паніжаным ціску прымаюць настойкі араліі, лімоньніку і элеўтэракоку[1].

  1. ^ а б в г д Сьвятлана Барысенка. У сасудаў штосьці з тонусам // Зьвязда : газэта. — 31 ліпеня 2013. — № 140 (27505). — С. 8. — ISSN 1990-763x.